Судмедэкспертыза ў Маларыце

Многія з жыхароў раёна добра ведаюць, колькі турбот дастаў­ляла, нерваў забірала вырашэнне праблемы судмедэкспертызы, што праводзілася ў абласным цэнтры. Гэтыя вялікія клопаты і турботы адчувалі не толькі грамадзяне, але і работнікі міліцыі, медыцыны. Зараз жа такую паслугу аказваюць спецыялісты на месцы, бо аддзяленне дзяржаўнай службы медыцынскай судовай экспертызы цяпер ёсць і ў Маларыце.
У невялікім калектыве новага для раёна аддзялення працуе ўрач Андрэй Віктаравіч Ротмістраў, які прыехаў да нас з Брэста, а таксама маларытчане – лабарант Павел Ківачук і санітарка Святлана Дворак. Размясцілася аддзяленне ў райбаль­ніцы. Для работы судмедэкспертаў выдзелена два памяшканні.
Безумоўна, як заўва­жае сам урач, работы ў раённым аддзяленні значна менш, чым у абласным. Але такая служба для раёна вельмі неабходная.
— Адкрыццё аддзялення, можна сказаць, з’яўляецца важным, у першую чаргу для праваахоўных органаў. Яны адпраўляюць да нас на экспертызу – мы на месцы робім яе. У выніку эканоміцца час, — тлумачыць Андрэй Віктаравіч.
Хоць раён невялікі, але ж першыя абсле­даванні і агляды не прымусілі сябе чакаць. Да асноўнай работы спецыялістаў аддзялення судмедэкспертызы, па-першае, трэба аднесці медыцынскае анатаміраванне трупаў з мэтай выяўлення асноўных абставін смерці, а таксама ўсё, што звязана з крыміна­лістыкай. Па-другое, гэта агляды тых асоб, якія трапілі пад мілі­цэйскі нагляд.
— Акрамя гэтага, мы яшчэ аказваем і пэўныя платныя паслугі. Да прыкладу, можам рабіць экспертызы, агляды не толькі па накіраванню міліцыі, але і проста па жаданню чалавека, якому гэта патрэбна, — расказвае ўрач.
У будучым плануюць у аддзяленні ўвесці новую платную паслугу – вызначэнне роднасці. Пакуль, праўда, гэтае пытанне вырашаецца на абласным узроўні.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: загадчык аддзялення судова-медыцынскай экспертызы Андрэй Ротмістраў.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!