Галоўны санітарны ўрач Маларыцкага раёна перайшоў на новае месца работы

Яшчэ напрыканцы мі­ну­лага тыдня стала вядома, што га­­лоўны санітарны ўрач Маларыцкага раёна Ула­дзімір Кляцко змя­ніў месца работы. З 29 са­кавіка ён назначаны намеснікам галоўнага санітарнага ўра­ча Брэсцкай вобласці.

Па выніках работы за 2017 год калектыў Маларыцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі стаў лепшым на Брэстчыне . Архіўнае фота райгазеты «Голас часу»

Уладзімір Анатольевіч ад­пра­цаваў на Маларытчыне больш за 8 гадоў і, як пад­крэсліў кіраўнік раёна Мікалай Шум у панядзелак на апаратнай нарадзе,  за гэты час вельмі шмат зроблена санітарнай службай па ўсіх накірунках яе дзейнасці. Мікалай Мікалаевіч выказаў удзячнасць Уладзіміру Кляцко за плённае супрацоўніцтва і ўзважаныя рашэнні, прымаемыя на карысць грамадства.

У сваю чаргу Уладзімір Ана­­­тольевіч таксама падзя­ка­ваў кі­­раўніцтву раёна за ўзаемаразуменне і супра­цоў­ніцтва ў рашэнні штодзённых пытанняў. “Вельмі прыемна, што і на аб­ласным узроўні адзначаць ста­ноўчую работу санітарнай службы Маларытчыны, — таксама сказаў Уладзімір Кляцко. — Вя­лікі дзякуй усім,  з кім працавалі, і на маёй новай пасадзе, мяркую, наша супрацоўніцтва будзе пра­цягвацца яшчэ больш плённа…”.

За плённую працу Уладзімір Кляцко адзначаны Граматай Ма­ларыцкага раённага вы­ка­наўчага камітэта.

Абавязкі галоўнага сані­тар­нага ўрача Маларыцкага раёна зараз выконвае Ганна Балабушка.

Вынікі работы санітарнай службы Маларыцкага раёна за 2017 год тут

Уласн. інф.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!