Галоўнае — жаданне!

Кожны з нас, студэнтаў-бюджэтнікаў, пасля заканчэння вучобы ў ВНУ ці ў сярэдне-спецыяльнай навучальнай установе абавязкова будзе размеркаваны на работу: у школу, бальніцу, СВК. І няважна, кім мы бу­дзем, ветэрынарамі альбо лагапедамі, настаўнікамі ці аграномамі, — кожны з нас павінен будзе адпрацаваць не менш чым 2 гады. А вось калі адпрацуем, выбар ужо за намі: застацца на першым месцы работы ці шукаць новае. Вольга Пялецкая, ра­дзіма якой г. Дзятлава Гродзенскай вобласці, па размеркаванні прыехала працаваць у СВК “Чарняны”. Тут яна займала пасаду галоўнага эканаміста. Адпрацаваўшы 2 гады, ехаць з нашага раёна не захацела, хаця месца работы змяніла: пераехала працаваць у СВК “Чырвоны партызан”. Тут ёй прадаставілі пасаду бухгалтара. Пытаюся ў Вольгі, ці хапіла тых ведаў, атрыманых ва ўніверсітэце, каб прымяніць іх на практыцы. — Па праўдзе кажучы, не зусім. Тым больш, што ў кожным кааператыве свая сістэма, свой стыль работы. Наогул, я за тое, каб кожны бюджэтнік пасля другога курса праходзіў практыку там, дзе потым будзе працаваць, для таго, каб пазнаёміцца з калектывам і з будучай прафесіяй. Вольга таксама шчыра прызналася, што матэрыяльнае ўзнагароджанне ў яе як у маладога спецыяліста някепскае. У СВК прадаставілі маладому спецыялісту жыллё. У Лукаве ёсць усе ўмовы і для добрага адпачынку. Для тых, хто захапляецца спортам, ёсць спартыўная зала і спартыўныя пляцоўкі. Вечарам можна схадзіць у мясцовы Дом культуры, дзе праходзяць вельмі цікавыя і вясёлыя дыскатэкі. Многія маладыя спецыялісты баяцца ісці працаваць у вёску, аргументуючы гэта дрэннымі ўмовамі жыцця. Хаця гэта далёка не так. Вось толькі на прыкладзе Лукава, дзе некалькі гадоў таму назад быў пабудаваны аграгарадок і дзе працуюць многія маладыя спецыялісты, у ліку якіх і Вольга Пялецкая, яскрава бачна, што ўсе ўмовы для працы і адпачынку ў вёсках ёсць. Самае галоўнае, каб было жаданне працаваць. Дзяніс ТРАЦЮК, студэнт БрДУ імя Пушкіна, спецыяльнасць “журналістыка”. НА ЗДЫМКУ: бухгалтар СВК “Чырвоны партызан” Вольга ПЯЛЕЦКАЯ. Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Галоўнае — жаданне!: 7 комментариев

  • 29.09.2011 в 3:02 пп
    Permalink

    Дибильная система распределения создана, чтобы создать крестьянский класс подвластных системе марионеток, уничтожающих здоровье за 100 дол. в месяц в какой-нибудь глубинке, забытой всеми богами.
    Не перестаю удивляться терпимости нашего народа! Кому-то это еще и нравится!

  • 04.10.2011 в 11:47 дп
    Permalink

    )))))))

  • 04.10.2011 в 2:43 пп
    Permalink

    Всё правильно. Учился 5 лет за счёт государства, будь добр отработать. За рубежом практически уже и нет бюджетников (студентов) поэтому такой проблемы и нет. Не хочешь отрабатывать — будь добр вернуть государству затраченные на тебя деньги. Конечно, может кому-то и не нравится работать в деревне, но заметьте, они сами выбрали себе специальность. А в плане того, что за всё время учёбы человек не смог найти себе более достойного места работы, то это уже его трудности. 🙂

  • 05.10.2011 в 1:54 дп
    Permalink

    Каждому свое. Может, для тех, кто не может себе найти работу самостоятельно, пусть «помогает» государство. Но я видел слезы на лицах девушек, которых распределяли в деревни, о которых они слышали первый раз в жизни…
    В период молодости нужно путешествовать, узнавать мир, заниматься самосовершенствованием… А вместо этого ты закован работой с нищенской зарплатой в месте, где уж точно не на достопримечательности смотреть.
    К сожалению, у нас такой возможности обычно не представляется. И те, кто думает, что настанет еще это время, могут его просто не дождаться.

  • 05.10.2011 в 9:19 пп
    Permalink

    Может быть… ну их же не на всю жизнь «заковывают» в деревни, а только на 2 года…

  • 05.10.2011 в 10:14 пп
    Permalink

    С нынешнего года на 5 лет. При средней продолжительности жизни в Беларуси в 60 лет это составляет 1/12 часть жизни (сознательной жизни и того меньше).

  • 04.03.2012 в 11:36 дп
    Permalink

    Дебильная пишется через -е-

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.