Чарговыя ўзнагароды выхаванцаў Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў

Вучні Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у ІІ адкрытым фестывалі-конкурсе “Золак збірае сяброў-2019” (г.Мінск). У гэтым творчым спаборніцтве прымалі ўдзел як калектыўныя, так і індывідуальныя выканаўцы ва ўзросце ад чатырох гадоў. Конкурсныя выступленні ацэньвала прафесійнае журы. Пераможцы вызначаліся ў некалькіх намінацыях і ўзроставых катэгорыях.


Як і чакалася, з фестывалю-конкурсу з заслужанымі ўзнагародамі вярнуліся вуч­ні настаўніцы Маргарыты Рэянтовіч. Салодкі смак пе­рамогі ў намінацыі “Ін­стру­­ментальная музыка” (фар­тэпіяна) у чарговы раз паспы­талі Соф’я Міранюк (дыплом І ступені), Лізавета Піліпук (дып­лом ІІ ступені), Маргарыта Федарук (дыплом ІІ ступені). З узнагародай з творчага спа­­борніцтва вярнуўся і фар­тэпіянны ансамбль “Сугучча” ў складзе Маргарыты Федарук і Лізаветы Піліпук. За сваё выступленне дзяўчаты атрымалі дыплом ІІ ступені.
Нагадаем, што Маларыцкая дзіцячая школа мастацтваў па выніках мінулагодняга кон­курсу-фестывалю “Золак збірае сяброў – 2018” ад яго арганізатараў атрымала га­лоўны прыз – акустычную сістэму. Яго заваявалі Соф’я Міранюк, Лізавета Піліпук, Маргарыта Федарук.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  • 3
  • 27
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!