Выхаванцы Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў — на міжнароднай вышыні

У скарбонцы дасягненняў вучняў Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў шмат узнагарод, заваяваных на розных абласных і рэспубліканскіх конкурсах. У апошні час вучні ўстановы адукацыі прымаюць актыўны ўдзел  і ў міжнародных творчых спаборніцтвах. І заўсёды вяртаюцца з заслужанымі ўзнагародамі. Вось апошнія таму пацвярджэнні.

Харэаграфічны ка­лектыў “Задорный каблу­чок” (кіраўнік Ірына Ка­валеўская)  прыняў удзел у ІІ міжнародным конкурсе выканальніцкага мастацтва “Вясенні зоркапад”. Ён праводзіўся пры падтрымцы Мініс­тэрства культуры Рэс­пуб­лікі Беларусь і ка­мітэта па культуры Дзяр­жаўнай Думы Расійскай Федэрацыі, а таксама Цюменскай абласной ду­­мы і Дэпарта­мента па гра­мадскіх су­вя­зях, ка­мунікацыі і маладзёжнай палітыцы Цюменскай вобласці.

У намінацыі “Эстрадная харэаграфія” малодшая група калектыву ўзнагароджана  дыпломам другой ступені. А вось у намінацыі “Народная харэаграфія” старэйшая група “Задорного каблучка” атрымала дыплом  лаўрэата трэцяй ступені.

З узнагародамі вяр­ну­ліся вучні дзіцячай шко­лы мастацтваў і з ХVІІІ абласнога конкурсу выканаўцаў на народных інструментах “Пра­лескі”. Выступленне Аксаны Стасюк на ба­лалайцы журы адзначыла дыпломам І ступені (настаўнік Вікторыя Багданава, канцэртмайстар Маргарыта Рэянтовіч).  А вось Дзмітрый Зайцаў за віртуозную ігру на баяне ўзнагароджаны дыпломам ІІІ ступені (настаўнік Ірына Пятрухіна).

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!