Волейболисты Малоритского КОСКа — лучшие!
Ва ўніверсальным спартыўным цэнтры “Жамчужына” адбыліся гульні адкрытага турніру па валейболе сярод мужчынскіх каманд. Спаборніцтва прайшло ўжо ў 21-ы раз і традыцыйна было прысвечана памяці Уладзіміра Чыжа.
Пазмагацца за галоўную ўзнагароду на пляцоўку выйшла чатыры каманды. Гэта валейбалісты “Камунальніка” (Маларыцкая ЖКГ), “Стымула” (Брэсцкае гарадское грамадскае аб’яднанне “Валейбольны клуб “Стымул”), Маларыцкага лясгаса і кансервавагароднінасушыльнага камбіната. Гульні праходзілі па кругавой сістэме.
Пераможцам адкрытага турніру стала каманда кансервавагароднінасушыльнага камбіната (трэнер Віктар Глушчык) у складзе Дзмітрыя Воладава, Уладзіміра Валадзенкі, Барыса Сабчука, Уладзіміра Краўчанкі, Андрэя Краўчанкі, Алега Кісляка, Паўла Каровіна. Завадчане набралі найбольшую колькасць ачкоў. У выніковай турнірнай табліцы на другім месцы замацавалася каманда лясгаса, на трэцім – “Камунальнік”.
Па выніках спаборніцтва лепшым іграком прызнаны Уладзімір Краўчанка (МКГСК). Лепшыя валейбалісты турніру вызначаны і ў камандах. Імі сталі: Барыс Сабчук – у МКГСК, Віктар Курганюк – у лясгаса.
Спонсарамі адкрытага турніру па валейболе сярод мужчынскіх каманд сталі кансервавагароднінасушыльны камбінат, Маларыцкі лясгас, Маларыцкая ЖКГ.
Мікалай НАВУМЧЫК.