Праваслаўныя вернікі адзначаюць Вербніцу

21 красавіка праваслаўныя вернікі адзначаюць Вербніцу, або Уваход Гасподні ў Іерусалім. Гэта адно з дванаццаці галоўных святаў праваслаўнай царквы, лічыцца сімвалам будучага ўзыходжання Бога. Вербніца заўсёды адзначаецца за тыдзень да Вялікадня, у шостую нядзелю Вялікага посту.

Свята прысвечана ўра­чыстаму ўваходу Ісуса Хрыста ў Іерусалім пе­рад Вялікаднем у 33 го­дзе. Пасля таго, як Хрыс­­тос уваскрасіў Ла­зара з Віфаніі, чуткі пра яго распаўсюдзіліся па мно­­гіх гарадах. Ён за­­ехаў у Іерусалім на асле ў суправаджэнні апосталаў. Па традыцыі тыя, хто ўязд­жаў у горад на ка­ні, неслі вайну, а якія заяз­джалі на асле, – мір. Іудзеі ўбачылі ў асобе Ісуса новага кіраўніка – цара. Яны абсыпалі шлях Хрыста кветкамі, усцілалі паль­­мавымі галінамі, клалі пад яго ногі во­пратку. Але Гасподзь ішоў у Іерусалім не для зямной улады, а на па­кутніцкую смерць у імя збаўлення ча­лавецтва ад грахоў. Праз пяць дзён гэты  ж натоўп  будзе ўжо крычаць: “Рас­пні яго!..”

Свята Уваходу Гас­под­няга ў Іерусалім уста­навіла хрысціянская царква ў Іеру­саліме ў IV стагоддзі. На Русі яно стала адзначацца ў X стагоддзі і атрымала назву Вербніца ад звы­чаю асвячаць у гэты дзень у царкве галінкі вярбы. Яны сімвалізуюць пальмавыя галіны, якімі іудзеі віталі Ісуса ў Іерусаліме.

У Беларусі пальмы не растуць, таму іх замянілі на галінкі вярбы. Вярба – першая расліна, якая расцвітае вясной і ўвасабляе абуджэнне прыроды пасля зімовага сну і адраджэнне новага жыцця. Асвячоныя га­лінкі людзі прыносяць дадому і кладуць каля абразоў. Існуе традыцыя сцябаць  імі дзяцей і дарослых членаў сям’і, прыгаворваючы пры гэтым: “Не я б’ю, вярба б’е!” Людзі вераць, што такі рытуал дапамагае ачыс­ціцца ад сурокаў і злых духаў, прыцягнуць здароўе, сілу і дастатак.

Мікалай Навумчык.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!