«Мірны фэст» выхаванцаў Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў

Міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай, юнацкай і маладзёжнай творчасці “Мірны фэст. Вясновы ку­бак-2019” прайшоў у Мінску. Вучні Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў (настаўнік Маргарыта Рэян­товіч) з гэтага творчага спаборніцтва вярнуліся з узнагародамі.

Лізавета Піліпук  (намінацыя “Інструментальная музыка. Сола”, узроставая катэгорыя 12-14 гадоў) выдатна сыграла на фартэпіяна “Вальс-эцюд” Вільяма Гілок. Журы яе выступленне адзначыла дып­ломам дыпламанта I сту­­пені.

Сафія Міранюк за вы­­ка­нанне “Дзюймовачкі” Сяр­­гея Бельцюкова ўзна­га­ро-джана дыпломам лаўрэата II ступені ў намінацыі “Інст­рументальная музыка. Сола”,  (узроставая катэгорыя 8-9 гадоў).

Маргарыта Федарук  узнагароджана дыпломам лаўрэата III ступені ў намі­нацыі “Інструментальная му­зыка. Сола” за выкананне “Credo” Сяргея Бельцюкова,  (узроставая катэгорыя  12-14 гадоў).

Акрамя таго, фар­тэпіянны ансамбль “Сугучча” ў складзе Лізаветы Піліпук і Мар­­гарыты Федарук у намі­нацыі “Інструментальная му­зыка. Дуэт” (узроставая ка­тэгорыя 12-14 гадоў) за выкананне інтэрмедыі Міка­лая Рымскага-Корсакава “Па­лёт чмяля” адзначаны ды­пломам дыпламанта I сту­пені.

Настаўнік Маргарыта Рэянтовіч за падрыхтоўку і выніковае выступленне на між­народным фестывалі-кон­кур­се дзіцячай, юнацкай і ма­ла­дзёжнай творчасці “Мірны фэст. Вясновы кубак-2019” узна­гароджана падзякай за до­б­расумленную працу, пра­фесіяналізм, прапаганду духоўна-маральнага ўкладу жыц­ця, падтрымку творчых здольнасцей дзяцей і моладзі.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!