«Час вялікага футбола!» 18 мая у Маларыце футбольная каманда «Дынама — Маларыта» згуляе свой першы матч чэмпіяната Брэстчыны па футболе сярод аматараў

18 мая  пачынаецца чэмпіянат Брэстчыны па футболе сярод аматараў.

У новым сезоне на абласных спаборніцтвах гонар Маларытчыны будзе абараняць абноўленая каманда “Футбольны клуб «Дынама-Маларыта»”. Як паведаміў галоўны спецыяліст Маларыцкага райвыканкама Аляксандр Хамічук,  нашы футбалісты будуць іграць у Заходняй зоне.  Спаборніцтвы пройдуць у два кругі. Плануецца, што гульні першага з  іх будуць сыграны ў маі-чэрвені, другога – у жніўні-верасні. Пераможца чэмпіянату вызначыцца падчас правядзення  фінальных гульняў восенню.

Фінансавую падтрымку ФК “Дынама-Маларыта” ў новым футбольным сезоне акажа Маларыцкі райвыканкам, а таксама футбольны клуб “Дынама-Брэст”.

18 мая на гарадскім стадыёне Маларыты будзе сыграна першая гульня чэмпіянату Брэсцкай вобласці па футболе. Паміж  сабой сустрэнуцца каманды ФК “Дынама-Маларыта” і ЛФК “Расток” (г.Жабінка).

Пачатак матча ў 17:00. Запрашаем падтрымаць нашу футбольную каманду!

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!