Сяргей Астапук у складзе судзейскай брыгады па лёгкай атле­тыцы на II Еўра­пейскіх гуль­нях (Маларыцкі раён)

Сяргей Астапук – трэнер-выкладчык вышэйшай катэгорыі па лёгкай атлетыцы, майстар спорту па лёгкай атлетыцы (2000 год) спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна. Пра такіх людзей, як Сяргей Астапук, кажуць, што яны працуюць самааддана, аддаючы любімай справе ўсяго сябе. Педагагічнае майстэрства немагчыма ацаніць ніякім разрадам i квалiфiкацыяй. Такіх педагогаў называюць проста: дасканалы настаўнік, якога любяць і паважаюць вучні. І гэта сапраўды так.

– Яшчэ ў дзяцінстве я ма­рыў стаць спартсменам, – га­ворыць Сяргей Ас­та­пук. – Мне заўсёды па­­дабаліся энергічныя гуль­ні. Таму я сябе ўяў­ляў то футбалістам, то бас­кет­балістам, а то на­ват і валейбалістам. На пра­фесійным узроўні зай­мацца хадзьбой ніколі не ду­маў. Быў перакананы, што гэ­та дастаткова ад­на­стайны, не­­­цікавы і ін­ды­відуальны від спорту. Ім захапіўся выпадкова.

Школьныя ўрокі фізічнай культуры і здароўя Сяргей Ас­та­пук палюбіў ад­разу, дзя­куючы на­стаў­ніку Уладзіміру Дзе­мянчуку. Але іх хлопцу бы­ло недастаткова, таму па­чаў на­ведваць яшчэ і за­няткі ў спартыўнай школе. Трэнер Мі­калай Сіпчук адразу звярнуў увагу на ста­раннага хлопца і пра­панаваў запісацца ў сек­цыю лёгкай атлетыкі. Ён і пазнаёміў з тэхнікай спар­тыўнай хадзьбы. У Сяр­гея адразу стала ўсё ат­рым­лівацца. Пасля на­пружаных трэніровак станоўчыя вынікі не пры­мусілі сябе чакаць. Юнак не раз выступаў на аб­лас­ных спаборніцтвах, паказ­ваў на іх нядрэнныя вынікі. Таму неўзабаве трэнер парэка­мендаваў паспрабаваць пасту­піць вучыцца ў Брэсцкае аб­лас­ное вучылішча алім­пій­скага рэ­зерву. Пасля яго заканчэння бы­ла служ­­ба ў арміі, ву­чоба на спартыў-ным фа­­­­­куль­тэце Брэсцкага дзяр­жаў­нага ўні­вер­сітэта імя А.С.Пушкіна, праца на­мес­нікам дырэктара ДЮСШ Маларыцкага раё­на… 

На любой пасадзе, лю­­­бым месцы Сяргей Ас­та­­пук не за­бываў пра ўлас­ныя трэніроўкі. На іх затрачваў шмат часу. Та­му хутка з’явіліся высокія вынікі. Сярод іх – пер­шае месца на спар­­такіядзе школь­нікаў, званне чэм­піёна рэс­­публікі ў спартыўнай хадзьбе, чац­вёртае месца на Куб­ку Еў­ропы (Германія) у асабістым за­ліку і дру­гое – у камандным, пас­пяховыя выступленні ў спа­борніцтвах за Кубак свету. Акрамя таго, Сяр­­гей Астапук стаў двух­разовым пераможцам ад­крытага чэмпіянату Польшчы (2000 – сярод юніёраў на дыс­танцыі 10 кіламетраў; 2001 – сярод моладзі на дыстанцыі 20 кіламетраў). У Сяргея Ва­сільевіча таксама ёсць перамогі на спар­тыўных спаборніцтвах, якія пра­водзіліся ў многіх гарадах Расіі, Украіны, Чэхіі…

Аднак Сяргей Астапук заўсёды адчуваў унутрана, што яму не­чага не хапае. Цалкам ён змог сябе рэа­лізаваць, адчуць аса­лоду і задавальненне ад таго, што робіць, толькі тады, калі ўлад­каваўся на працу трэнерам. Цяпер багаты во­пыт і ўмен­ні спар­тыўнай хадзьбы Сяр­гей Васільевіч перадае сваім вучням.

Педагог заўсёды імк­нецца пра­цаваць на вынік. Ён узняў на пе­ра­можную вышыню не ад­ну спартыўную зор­ку. Значных пос­пе­хаў да­сяг­­нулі многія яго вучні, напрыклад, Сяр­гей Шаў­чук, Барыс Шаргар, Мікалай Кар­тавых, Аляксандр Кала­міец, Іван Лук’янчук,  Дзміт­рый Лук’ян­чук, Аляк­­сандр Сіпчук (усе з’яў­ляюцца пераможцамі рэс­­публіканскіх спа­бор­ніцтваў), Ксенія Заматаева, Вераніка Масюк, Ула­дзіслаў Ма­карэвіч, Паліна Падлужная… 

Сяргей Астапук умее заах­воціць вучняў да за­няткаў. Яго дачка Паліна, вась­мікласніца,  ужо пяты год таксама займаецца спартыўнай хадзьбой. У лёгкую атлетыку дзяўчына прыйшла сама. Сяргей Васільевіч дапамог толькі канчаткова вызначыцца з відам спорту. У скарбонцы да­сягненняў Паліны ўжо ёсць узнагароды і з рэс­пуб­ліканскіх спа­бор­ніцт­аў. У мінулым годзе яна, напрыклад, прымала ўдзел у рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў, дзе заняла першае вы­ні­ковае месца ў хадзьбе на дыс­танцыі тры кіламетры і выканала нарматыў пер­шага дарослага разраду.

– Сяргей Васільевіч, што для вас значыць спар­тыўная хадзьба?

– Яна дае стымул да жыц­ця, своеасаблівую гар­монію, су­ладнасць іс­навання, загартоўвае арганізм. Без спорту не ўяўляю ні дня. Я прыхільнік здаровага ладу жыцця. Цяпер штодзень праходжу некалькі кіламетраў, у басейне праплываю не менш за кіламетр, на­ведваю трэнажорную залу. На трэніроўвах абавязкова сам іграю з дзецьмі ў футбол, баскетбол, бегаю кросы.

…Нядаўна Сяргей Аста­пук паспяхова прайшоў экза­ме­нацыйныя іспыты  і трапіў у склад судзейскай брыгады па лёгкай атле­тыцы на II Еўра­пейскія гуль­ні, якія пройдуць у Мінску.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!