Маша Ефлакова з Маларыты сваім талентам заваявала «ЗлатаФэст»

Юная маларытчанка Маша Ефлакова з чарговага музычнага конкурсу вярнулася з двума Кубкамі, медалямі і дыпломамі пераможцы. Між іншым, сёлета гэта ўжо шостая ўзнагарода, атрыманая юнай спявачкай на розных міжнародных конкурсах.

На «ЗлатаФэст» ва ўк­раінс­кае мястэчка Клевань Ровенскай вобласці, дзе знаходзіцца помнік прыроды “Тунэль кахання”, Машу запрасілі пасля паспяховага выступлення на музычным конкурсе ў Кіеве. На гэты раз Маша выконвала два творы   — “Дзядулева песня” і “Прыляцелі куры”. За выкананне першай песні ў эстраднай намінацыі дзяўчынку ўзнагародзілі медалём, дыпломам ІІ ступені і малым кубкам. А вось другая песня, якая гучала ў намінацыі “народны вакал”, прынесла юнай спявачцы галоўную ўзнагароду фестывалю-конкурсу – вялікі кубак і дыплом пераможцы «ЗлатаФэсту». Песня на беларускай мове,  нацыянальны касцюм, творчы нумар і звонкі голас дзяўчынкі пакарылі журы. За ўменне знайсці і падрыхтаваць да выступлення юныя таленты і вялікі творчы ўклад у развіццё мастацтва падзяку атрымала і музычны кіраўнік Машы – Вікторыя Ляўчук.

Святлана МАКСІМУК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!