У школах апошні званок — 30 мая, выпускныя вечары — 8 чэрвеня (Маларыцкі раён)

Завяршаецца яш­чэ адзін наву­чаль­ны год. Ужо загадзя бацькі за­даюць пытанні, каб паспець зары­ен­тавацца, пазбегнуць не­прад­ба­чаных сітуацый, каб  ведаць аб змяненнях, патрабаваннях экза­менацыйнай кампаніі. Аб асаблівасцях закан­чэння навучальнага го­­да расказвае на­чаль­нік аддзела па аду­кацыі Маларыцкага рай­­­вы­канкама Таццяна Лаўрэенка:

– У адпаведнасці з Кодэксам навучальны год завяршаецца 31 мая. Урачыстыя ме­рапрыемствы “Апошні званок” для навучэнцаў 9 і 11 класаў пройдуць 30 мая. 31 мая для іх запланаваны  кан­сультацыі.

Выпускныя экзамены наву­чэнцы 9 і 11 класаў будуць зда­ваць з 1 па 8 чэрвеня. Калі яны пра­водзяцца ў пісьмовай форме, то будуць па­чы­нацца ў 09:00. Экза­менацыйныя тэксты і за­данні аб’яўляюцца па тэлебачанні і радыё. Яны таксама будуць размяшчацца і на пар­тале Міністэрства аду­кацыі (edu.gov.by).

Расклад выпускных эк­заменаў складаецца ўстановай адукацыі ў ад­паведнасці з па­трабаваннямі, выкла­дзенымі ў Правілах пра­вядзення атэстацыі. Для пра­вядзення выпускных экза­менаў у пісьмовай форме для навучэнцаў 9 класаў у гэтым годзе вызначаны наступныя даты: 4, 6 і 8 чэрвеня — па бе­ларускай  і рус­кай мовах (дыктант), матэматыцы (кан­т­роль­ная работа). Для правя­дзення выпускных экза­ме­наў у пісьмовай форме для навучэнцаў 11 класаў выз­на­чаны наступныя даты: 1, 3 і 5 чэрвеня — па беларускай  ці рускай мовах (пера­каз), матэматыцы (кант­рольная работа).

Выпускныя вечары з уру­чэннем атэстатаў ва ўста­но­вах адукацыі Маларытчыны сёлета пройдуць 8 чэрвеня. Агульнагарадскі вы­пускны пачнецца на плошчы райцэнтра ў 18:00.

     Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!