Ульяна Шпетная і Аляксандра Сухарэвіч з Маларыцкага раёна ў ліку лепшых эколагаў Брэстчыны

На базе  Брэсцкага абласнога цэнтра турызму  і краязнаўства дзяцей і моладзі  прайшоў двухдзённы абласны злёт юных эколагаў “Падары планеце жыццё”. На яго было запрошана 30 вучняў 8-9 класаў устаноў адукацыі Брэстчыны з ліку пераможцаў і прызёраў абласных алімпіяд па біялогіі і геаграфіі 2019 года. Маларытчыну на злёце,  які праводзіцца раз у два гады, прадстаўлялі вучаніца 9 “А” класа раённай гімназіі Ульяна Шпетная (на абласной алімпіядзе па біялогіі атрымала дыплом III ступені) і  вучаніца 9 класа Гвозніцкага д/с-СШ Аляксандра Сухарэвіч (на абласной алімпіядзе па геаграфіі  ўзнагароджана дыпломам III ступені).

– Злёт юных эколагаў – гэта свое­асаблівая алімпіяда, – га­ворыць на­с­таўніца біялогіі раён­най гімназіі Нэлі Шпетная. – Падчас мерапрыемства яго ўдзельнікам была прапанавана сустрэча са спецыялістамі-эко­лагамі, выкладчыкамі Брэсц­ка­га дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна і Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўні­вер­сітэта. Кампетэнтнае жу­ры ацэньвала конкурсную част­ку праграмы, падчас якой пра­вяралася тэарэтычная пад­рых­тоўка вучняў па пытаннях агульнай экалогіі, а таксама быў праведзены палявы прак­тыкум (правядзенне па­ля­вых даследаванняў па на­кі­рунках) і конкурс юных эко­лагаў. І Ульяна (накірунак “Геа­батаніка”), і Аляксандра (на­кірунак “Гідрабіялогія”) прадэманстравалі добрыя веды, глы­бокую прак­тычную падрыхтоўку.

Па выніках абласнога злёту юных эколагаў 2019 года Улья­на Шпетная ўзнагароджана дыпломам першай ступені, а Аляк­сандра Сухарэвіч – дыпломам трэцяй ступені.

– Я, напэўна, найбольш хвалявалася, калі выконвала заданні конкурсу юных эко­лагаў, – кажа Аляксандра Су­ха­рэвіч. – Хоць са сваім настаў­нікам Юрыем Алегавічам Сы­мо­нікам мы грунтоўна да спа­борніцтва рыхтаваліся. У гэтае інтэлектуальнае выпра­баванне былі ўключаны пы­тан­ні з агуль­най экалогіі, гле­базнаўства, гід­рабіялогіі, заалогіі, батанікі і аховы пры­роды.

– Буду працягваць займацца праб­лемамі экалогіі, – гаворыць Ульяна Шпетная. – Гэта вель­мі цікавая, па­зна­вальная, ак­туальная і неабходная на су­часным этапе галіна навукі. Магчыма, мая будучая прафесія таксама будзе звязана з экало­гіяй ці біялогіяй.

Ульяна і Аляксандра ў 2020 годзе ў складзе каманды Брэсцкай вобласці прымуць удзел у рэспубліканскім злёце юных эколагаў. І калі стануць яго пераможцамі ці прызёрамі, то змогуць трапіць на VIII злёт юных эколагаў Беларусі і Расіі “Экалогія без межаў”, які пройдзе ў Расіі.

Між іншым, у 2014 годзе пераможцам V злёту ад Бе­ларусі стаў Арцём Пацяюк, адзінаццацікласнік Дара­пее­віцкага д/с-СШ. Ён атрымаў спе­цыяльны прыз Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы. А ў 2012 годзе дзесяцікласнік Дзмітрый Юхімук з Маларыцкай раённай гімназіі за ўдзел у IV злёце юных эколагаў Беларусі і Расіі быў узнагароджаны дыпломам трэцяй ступені.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!