Больш за 200 дзяцей пойдзе ў першыя класы гарадскіх школ (Маларыта)

У новым навучальным годзе плануецца  адкрыць дзевяць першых класаў на базе гарадскіх устаноў адукацыі, у якіх будзе навучацца па папярэдніх дадзеных 221 вучань. Такое рашэнне прынята ў аддзеле па адукацыі Маларыцкага райвыканкама на падставе ўзгаднення з Маларыцкім раённым цэнтрам  гігіены і эпідэміялогіі, а таксама  на аснове папярэдняга ўліку дзяцей шасцігадовага ўзросту ў мікрараёнах, замацаваных за ўстановамі адукацыі райцэнтра. У раённай гімназіі будзе адкрыта чатыры першыя класы, у СШ № 1 – тры, у СШ № 2 – два.

–Прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца з 12 чэрвеня па 28 жніўня з 08:00 да 13:00 і з 15:00 да 20:00 штодзённа, у тым ліку – і ў суботу, – гаворыць начальнік аддзела па адукацыі Таццяна Лаўрэенка.  – У першую чаргу ў тую ці іншую ўстанову адукацыі будуць прымацца дзеці, якія пражываюць у яе мікрараёне. Заявы  будуць рэгістравацца ў спецыяльна адведзенай для гэтай мэты кнізе.  Пры наяўнасці свабодных месцаў ва ўстанову адукацыі могуць прымацца дзеці, якія пражываюць у іншых мікрараёнах горада. Прыём дакументаў ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) для залічэння ў першы клас на свабодныя месцы будзе адбывацца ў парадку чарговасці падачы заяў. Калі заява будзе напісана бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі,  да 12 чэрвеня, то яе зарэгіструюць як зварот грамадзяніна. На такую заяву даецца адказ ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

   Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!