“Першыя перамогі” Спартыўныя спаборнітцвы ў дзіцячых садках Маларыты (фота)

Нядаўна ў дзіцячых садках №3 і  №4 г.Маларыта  прайшлі двухтыднёвыя спаборніцтвы па шматбор’і. Асноўным ініцыятарам і арганізатарам яго правядзення стала кіраўнік  фізічнага выхавання Вольга Сымонік.

Сваю сілу, спрыт, вынос­лі­васць падчас спаборніцтваў дэ­манстравалі выхаванцы ста­рэйшай групы я/с №4 і роз­наўзроставай групы я/с №3. Мацнейшыя юныя спартсмены вызначаліся ў бегу на 10, 30, 120 і 150 метраў, скачках у даўжыню з месца, кіданні на­біўнога і тэніснага мяча ўдалечыню, а таксама правяралася спрыт­насць, гібкасць, каар­ды­на­цыя рухаў.

Лепшыя юныя спартсмены атрымалі за­служаныя медалі, а ўсе ўдзель­нікі – “вітамінныя” прызы ад Маларыцкага кансерва­вагароднінасушыльнага кам­бі­ната.

Журы спаборніцтва вызначыла і лепшых мнага­бор­цаў. Імі сталі: Арцём Сянь­ко, Валерыя Крэнь, Максім Тарасюк, Ганна Аўдзяюк, Арцём Альшэўскі і Яна Лазіцкая (усе з я/с №4), Мацвей Церахаў, Ксенія Ёрш, Ягор Камісарчук, Паліна Дуднікава, Раман Да­нілюк, Мілана Янушчык, Аляксей Харык і Кацярына Алесік (усе з я/с №3).

Завяршыліся двухтыднёвыя спаборніцтвы  па шматбор’і першым у гісторыі дашкольных устаноў адукацыі таварыскім матчам па футболе паміж камандамі “Залатая маланка” (я/с № 4) і “Ракета” (я/с № 3). Гульня закончылася з лікам 1:0. Перамаглі выхаванцы  я/с №4. Абедзве каманды атрымалі футбольныя мячы з рук старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Бе­ларускі фонд міру” Людмілы Бурштын.

Па словах кіраўніка  фізічнага выхавання Вольгі Сымонік, плануецца, што сяброўскія гульні па футболе сярод дашкольных каманд горада стануць традыцыйнымі.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 23
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий