Поспех “Анёлаў”

Завяршыўся чэмпіянат гульні “Што? Дзе? Калі?” Брэсцкай вобласці. Удала на ім выступіла зборная каманда ”Анёлы” раённай гімназіі, якую трэніруе Леанід Лук’янчук.  Мікіта Сацюк (8 клас), Ігнат Іолап (9 клас), Дзмітрый Строк (10 клас), Андрэй Ваўрушэвіч, Юрый Логаш, Сяргей Мартынюк і Яўген Тычынскі (усе — 11 клас) паказалі выдатныя веды і занялі трэцяе агульнакаманднае месца, набраўшы 21 ачко з 45 магчымых (максімальны вынік – 28 ачкоў, удзельнічала 71 каманда). “Анёлы” запрошаны прыняць удзел у фінальнай гульні сінхроннага чэмпіянату Беларусі, які пройдзе ў Мінску ў красавіку. Дарэчы, юныя маларыцкія ўсёзнаўцы маюць нядрэнныя вынікі і на ўзроўні рэспублікі. У іх даволі высокі рэйтынг: з 343 каманд-удзельніц яны на 38 месцы.
P.S. Другая каманда раённай гімназіі “Аксіёма” заняла ў вобласці 15 месца.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.