У міліцыю паступілі паведамленні

10.10 у 10.42 паступіла паведамленне начальніка ўчастка КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” у в. Лукава па факту прапажы каналізацыйнага люка ў в. Макраны. Праверку праводзіць служба крымінальнага вышуку.
10.10 у 19.00 паступіў рапарт следчага РАУС па факту прапажы металалому з дачнага ўчастка, які належыць грамадзяніну Д., жыхару Маларыты. Праверку праводзіць служба крымінальнага вышуку.
11.10 у 13.30 паступіла паведамленне з цэнтральнай райбальніцы аб тым, што грамадзянін Н., 1972 г.н., які працуе ў ДРБУ-179, звярнуўся за дапамогай ў сувязі з атрыманнем цялесных пакалечанняў на рабочым месцы. Праверку праводзіць пракуратура раёна.
11.10 у 22.07 паступіла паведамленне жыхара в. Радзеж па факту прапажы яго веласіпеда. Праверку праводзіць служба крымінальнага вышуку.
13.10 у 11.51 паступіла паведамленне з СВК “Арэхава” аб тым, што ў ноч на 13 кастрычніка з поля СВК украдзена каля 500 кг кармавых буракоў. Праводзіцца праверка.
13.10 у 17.25 паступіла паведамленне з СВК “Чарняны” аб тым, што грамадзянін Т. украў з поля 150 кг морквы. Праводзіцца праверка.
13.10 у 17.53 паступіла паведамленне жыхаркі Маларыты аб тым, што яе сын пагражае расправай. Праводзіцца праверка.
13.10 у 20.00 паступіў рапарт супрацоўніка міліцыі аб тым, што ў двары аднаго з дамоў у в. Ляхаўцы згружаюць лес, на які адсутнічаюць адпаведныя дакументы. Праводзіцца праверка.
14.10 у 9.45 паступіла паведамленне дзяжурнага Брэсцкай мытні аб тым, што грамадзянін Расіі пры выездзе з Беларусі, прадаставіў дакументы, у якіх знаходзілася 500 руб­лёў РФ. Праводзіцца праверка.
14.10 у 13.00 зарэ­гістраваны рапарт супрацоўніка міліцыі па факту крадзяжу сена ў СВК “Хаціслаўскі”. Праводзіцца праверка.
16.10 у 15.04 пасту­піла паведамленне грамадзяніна С., жыхара Маларыты, аб тым, што з пад’езда жылога дома ўкрадзены веласіпед. Праверку праводзіць служба крымінальнага вышуку.
(З аператыўнай зводкі райаддзела міліцыі аб здарэннях і злачынствах, учыненых у раёне з 10 па 16 кастрычніка г.г. Усяго за гэты перыяд зарэгістравана 80 паведамленняў, з іх у парадку арт. 174 – 14, узбуджана крымінальная справа па факту крадзяжу мабільнага тэлефона грамадзянінам Ч. Выяўлена 137 адміністрацыйных правапарушэнняў, у тым ліку па лініі ДАІ – 94).

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!