У Маларыцкім раёне сёлета за выдатную вучобу ўзнагароджаны медалямі 10 выпускнікоў школ

Сёлета на Маларытчыне сярод выпускнікоў школ 10 медалістаў. Яны былі ўшанованы падчас традыцыйнага урачыстага мерапрыемства «У добры шлях, выпускнік», якое адбылося на гарадской плошчы Маларыты. Фотарэпартаж з мерапрыемства тут

Фота райгазеты «Голас часу»

Залатымі медалямі сёлета ўзнагароджаны: Дзіна Абрамчук (Олтушская СШ), Марыя Варанчук (СШ №2), а таксама Ксенія Гаральчук (раённая гімназія), Андрэй Давыдоўскі (СШ №2), Ганна Іолап (раённая гім­назія), Кацярына Марашчук (СШ №2), Наталля Сымонік (Олтушская СШ), Аляксандра Тыцык (СШ №1), Ніна Упярэнка (Олтушская СШ). Сярэбраным медалём – Кацярына Касьянік (СШ №1). Усе яны таленавітыя, актыўныя і творчыя маладыя людзі, якія праявілі сябе ў прад­­­­метных алімпіядах і даследчых канферэн­цыях, спорце і мастацкай самадзейнасці, з’яў­ляюцца актывістамі маладзёжнага руху.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!