Заготовка клубники на Малоритском КОСКе (фоторепортаж)

З адзінаццатага чэрвеня кан­серва­вага­род­ні­на­сушыльны камбінат пачаў нарыхтоўку клубніц. 

Па словах начальніка тэх­на­лагічнага аддзела камбіната Валянціны Грыгарук, сёлета клубніцы пачалі закупляцца па 71,5 капеек за кілаграм у Маларыцкім, Дра­гічынскім і Лунінецкім райспа­жыўта­варыствах.

Ва­­лянціна Мі­ка­лаеўна адзначыла, што адна частка ягады пойдзе на прыгатаванне варэння, дру­гая – на паўфабрыкат. Паз­ней з гэтага паўфабрыкату бу­­дуць выраблены кансервы для дзіцячага харчавання. Най­перш, гэта пюрэ з яблыкаў і клубніц, яблыкаў і клубніц з вяршкамі, яблыкаў, клубніц і бананаў, а таксама яблычна-клубнічны нектар.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!