Мельніцкая сельская бібліятэка адзначана прэміяй (Маларыцкі раён)

Мельніцкая сельская бібліятэка (бібліятэкар Наталля Ківачук)  па выніках ХХVII рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” атрымала прэмію трэцяй ступені ў намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”.У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел 38 публічных бібліятэк краіны: 14 цэнтральных і 24 бібліятэкі-філіялы, сярод якіх 15 — гарпасялковыя і сельскія. Арганізатарам гэтага конкурсу стала Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

На конкурс пры падтрымцы і непасрэдным удзеле аддзела бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі быў абагульнены і сістэматызаваны вопыт работы бібліятэкара Наталлі Ківачук па ўзмацненні ролі бібліятэкі ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці насельніцтва, распаўсюджванні ідэі  беларускасці, прапагандзе нацыянальнай спадчыны, гісторыі, літаратуры, мовы і народнай культуры.

Конкурсныя работы Наталлі Ківачук – гэта маляўніча аформленыя альбомы “Гісторыя в.Мельнікі”, “З кнігай па дарогах дзяцінства ў Мельніцкай сельскай бібліятэцы”, “Выставы”, медыятэка “Гісторыка-краязнаўчы электронны рэсурс “Краязнаўчы маршрут па вёсцы Мельнікі“. У іх аснове — запісы вуснай народнай творчасці, абрадаў, традыцый, успаміны жыхароў вёскі, падзеі Вялікай Айчыннай вайны, гісторыя школы, мясцовага калгаса (СВК), бібліятэкі. Тут таксама сабраны звесткі пра звычаі, працу і побыт, будні і святы, жыллё і вопратку жыхароў Маларытчыны, а таксама — мясцовы фальклор .

Бібліятэкар Наталля Ківачук і аддзел бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі выказваюць падзяку настаўнікам Мельніцкай базавай школы за дапамогу ў зборы краязнаўчага матэрыялу.

Мікалай Навумчык.

Поделиться:
  • 1
  • 10
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!