«Усё багацце фальклорнай культуры» «Этнафестываль «Калыска» (фотарэпартаж)

У аграгарадку Лукава прайшоў адкрыты раённы фестываль традыцыйнага фальклору і ўкраінскай культуры “Калыска”.

Маларыцкі край славіцца сваёй гасціннасцю, шчырымі, працавітымі і творчымі людзьмі. “Калыска”, якая прайшла ўпершыню на Маларыцкай зямлі, сабрала ўдзельнікаў і гасцей з Іванаўскага, Кобрынскага, Камянецкага, Брэсцкага раёнаў і Брэста.

Пачаўся этнафестываль на паўвостраве Лукоўскагна возера, дзе ля часоўні З’яўлення Божай Маці ўстаноўлены памятны паклонны крыж і пасаджаны малады дубок.

На фестывалі былі прадстаўлены такія калектывы як “Акалада”, “Хаціславяне”, “Барвіначак”, “Палешукі”, “Залядынская гамонка”, “Вясковая табала”, “Мотальскія суседкі”, клуб аматараў фальклору аграгарадка Лукава, якія з’яўляюцца носьбітам нацыянальнага каларыту.

Праграма ўсяго мерапрыемства падзяляецца на дзве часткі: конкурс народнага касцюма і канцэртная частка. На фестываль прыехалі больш за 120 ўдзельнікаў. Госці маглі пачуць як беларускія, так і ўкраінскія творы, убачыць выставу прац народных майстраў, рамесліннікаў, цікавыя фотазоны.

У адкрыцці фестывыалю прыняў ўдзел старшыня Маларыцкага райвыканкама Мікалай Шум. Ён адзначыў, што суседства з Украінай, бяспрэчна аказала ўплыў на фальклор нашага краю. Нашы мовы падобныя, звычаі і абрады таксама маюць агульныя рысы. Фальклорны фестываль “Калыска” – новае для нашага раёна мерапрыемства. 

Адраджэнне культурных традыцыў рэгіёну, папулірызацыя культуры, развіццё міжнародных кантактаў – асноўная мэта правядзення гэтага мерапрыемства. Выхаванне павагі і гонару ў падрастаючага пакалення да культурных каштоўнасцей, захаванне фальклорнай спадчыны, выяўленне маладых таленавітых ваканаўцаў, захапленне і натхненне творчасцю ўжо вядомых калектываў – усё гэта магчыма здзейсніць дзякуючы творчасці ўдзельнікаў фестывалю. Усё багацце фальклорнай культуры, якое яны прывезлі, іх талент, майстэрства, любоў і адданасцць знайшлі самых гарачы водгук у сэрцах слухачоў.

 

Мікалай НІЎЧЫК

Студэнт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна

Поделиться:
  • 2
  • 32
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!