“Таптышка” і “Samberru”: за якасць – крыштальныя яблыкі і залатыя медалі (Маларыцкі раён)

Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат – прадпрыемства, якое першую сваю прадукцыю выпусціла яшчэ ў 1955 годзе.  Цяпер яно стабільна працуе і развіваецца, трымае курс на ўсё новае і перадавое.  На камбінаце пастаянна пашыраецца асартымент, растуць аб’ёмы вытворчасці.  Прадпрыемства выпускае больш за 150 найменняў прадукцыі, з іх больш чым 100 – для дзяцей пад гандлёвымі маркамі


.

На камбінаце працуе тры лініі: па вытворчасці кансерваў агульнага прызначэння, тэхналагічны комплекс па вытворчасці дзіцячага харчавання ў шкляной тары, а таксама лінія па вытворчасці дзіцячага харчавання ў мяккай упакоўцы “дой-пак”, ці  “пауч”. Апошняя была запушчана ў студзені 2016 года. Спачатку быў асвоены   выпуск 5 найменняў пюрэ з садавіны. У 2017 годзе лінейка пашырана яшчэ 3 найменнямі прадукцыі. У снежні 2017 года  адбылася мадэрнізацыя лініі: набыта секцыя для стэрылізацыі. Гэта дало магчымасць пашырыць асартымент і выпускаць з садавіны пюрэ з дабаўленнем вяршкоў.

Камбінат цяпер закрывае амаль 55% ад патрэб унутранага рынку Рэспублікі Беларусь у плодагародніным дзіцячым харчаванні. Сваю прадукцыю прадпрыемства экспартуе ў многія краіны свету: амаль  90% ад яе агульнай колькасці накіроўваецца ў Расію, а таксама  – на Украіну, у Казахстан, Кітай. Цяпер прапрацоўваецца пытанне збыту ў краіны ЕС.

Маларыцкі кансервавага­роднінасушыльны камбінат пастаянна прымае ўдзел у міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставе-кірмашы “Прадэкспа”, а таксама ў рэспубліканскім конкурсе кансерваванай прадукцыі “Крыштальны яблык”, які праводзяць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства гандлю, канцэрн “Белдзяржхарчпрам”, Белспажыўтаварыства, НАН Беларусі. У скарбонцы дасягненняў камбіната ўжо некалькі медалёў міжнароднага конкурсу, 22 крыштальныя яблыкі. Прадпрыемства амаль кожны год, пачынаючы з 2006, становіцца лаўрэатам конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”. Акрамя таго, у 2017 годзе Маларыцкі кансервава­гароднінасушыльны камбінат быў занесены на Дошку гонару Брэсцкай вобласці як пераможца спаборніцтва за дасягненне найлепшых вынікаў у выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. У 2012 і 2017 гг. прадпрыемства  атрымала прэмію Брэсцкага аблвыканкама ў галіне якасці.   

                                                    

Маларыцкі кансервава­гароднінасушыльны камбінат наладзіў супрацоўніцтва з Беларускім дзяржаўным інстытутам стандартызацыі і сертыфікацыі, Беларускім дзяржаўным цэнтрам акрэдытацыі, РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”, Рэспубліканскім цэнтрам экспертызы і выпрабаванняў, Брэсцкім абласным і Маларыцкім раённым цэнтрамі гігіены і эпідэміялогіі і інш. Не лішнім будзе нагадаць,  што кансервава­гароднінасушыльны камбінат працуе па дакументах, якія адпавядаюць стандартам Еўрапейскага Саюза.

 Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 42
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!