Падрыхтоўка да навучальнага года: з 12 жніўня пачынаецца прыёмка школ (Маларыцкі раён)

Ва ўстановах адукацыі Маларыцкага раёна працягваецца падрыхтоўка да пачатку новага навучальнага года. Па словах начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяны Лаўрэенка, работы выконваюцца планава. Першага верасня вучняў сустрэнуць  абноўленыя пасля рамонту класы і калідоры,  садавыя групы, сталовыя і бібліятэкі, спартыўныя залы і дзіцячыя пляцоўкі.

— Па стане на 17 ліпеня з раённага бюджэту на падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года ўжо затрачана 31 тысячы 742 рублі, — гаворыць Таццяна Міхайлаўна. — Цяпер завяршаюцца  надворныя аддзелачныя работы спартыўнай залы Дарапеевіцкага д/с-СШ. Акрамя таго, тут ужо выкананы работы па агароджванні тэрыторыі. На правядзенне запланаваных работ у гэтай установе адукацыі будзе затрачана 77 тысяч 500 рублёў. На рамонт харчблока Чарнянскага діцячага сада затрачана 19 тысяч 500 рублёў. Заключаны дамовы на правядзенне рамонтных работ санвузлоў, даху Дарапеевіцкага дзі­цячага сада. На рамонт кон­тура зазямлення для камп’ютарных класаў шасці ўстаноў адукацыі выдзелена 3 тысячы 739 рублёў.

Акрамя таго, на правядзенне касметычнага рамонту да пачатку новага навучальнага года яшчэ будзе затрачана не менш чым 39 тысяч 260 рублёў, атрыманых ад пазабюджэтнай дзейнасці ўстаноў адукацыі, а таксама 30614 рублёў спонсарскай дапамогі. Практычна ва ўсіх установах неабходныя работы праводзяцца  гаспадарчым спосабам.

Таксама ва ўстановах аду­­кацыі вядзецца мэта­накіраваная работа па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона, каб у асенне-зімовы перыяд працаваць без збояў. На прамыўку і апрасоўку сістэм ацяплення ўжо выдзелена 18 тысяч рублёў. Не застаецца па-за ўвагай і пытанне арганізацыі бесперабойнага падвозу дзяцей. Паралельна праводзіцца работа па забеспячэнні вучняў вучэбнымі дапаможнікамі, а педагогаў – неабходнымі метадычнымі матэрыяламі. Аддзел па адукацыі таксама кантралюе падрыхтоўку да новага навучальнага года дзяцей з мнагадзетных, малазабяспечаных сем’яў і тых, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Як установы адукацыі Маларытчыны падрыхтаваліся да новага навучальнага года, 12-16 жніўня будзе ацэньваць спецыяльная камісія. Падчас наведвання ўстаноў асаблівая ўвага бу­дзе ўдзяляцца выкананню правіл бяспекі, пытанням аховы працы, а таксама добраўпарадкаванню тэрыторый.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!