«Персики из Молдовы, груши с Пинщины, кабачки из Кобринского района…» Малоритский КОСК заготавливает сырьё (Малорита)

У  гэтыя дні Маларыцкі кан­сер­вавагароднінасушыльны камбінат працуе з трохзменным графікам работы. На прад­прыемстве жні­вень – трады­цыйны сезон на­рых­тоўкі сы­равіны.

– Немалая ўвага на камбінаце надаецца асартыменту выпускаемай прадукцыі, які пастаянна абнаўляецца, – гаворыць майстар гаспадарчага ўчастка  Маларыцкага КГСК Сяргей Сацюк. – Каб вытворчыя магутнасці былі загружаны і бесперабойна працавалі  на працягу года,  цяпер ідзе  нарыхтоўка неабходнай сыравіны. Сёмага жніўня, напрыклад, мы перапрацоўвалі на пюрэ-паўфабрыкат кабачкі, восьмага – персікі. Згодна з зацверджаным планам, селёта нам неабходна  закласці ў “засекі” 400 тон малдаўскіх персікаў (ужо нарыхтавана 19 тон), 200 тон грушы (нарыхтавана 20 тон у Пінскім раёне), 100 тон кабачкоў (нарыхтавана 52 тоны ў Кобрынскім раёне). Для далейшай перапрацоўкі таксама будзем нарыхтоўваць моркву  (500 тон), гарбузы (100 тон), маліну (30 тон), чарнасліў (150 тон), цвятную капусту (70 тон)…

Хутка вітамінная прадукцыя кансер­ва­вагароднінасушыльнага камбіната з садавіны і гародніны гэтага года паступіць у гандлёвую сетку, парадуе і дзяцей, і дарослых.

Мікалай Навумчык.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!