«Наша история» Кредит на сем лет под 2 процента годовых — строительство жилья в 1974 году (Малорита)

У 1974  годзе газета Маларыцкага раёна выдавалася пад назваю “Сельскае жыццё”. У падшыўцы за гэты год у адном з нумароў журналісты газеты «Голас часу» знайшлі інфармацыю аб тым, на якіх умовах у той час выдзяляліся крэдыты на будаўніцтва жылля. 

Напрыклад, ін­ды­відуальным  забудоўшчыкам крэдыт на будаўніцтва жылля ў 1974 годзе даваўся на льготных умовах. 

Звычайна крэдыты выдаваўся да 700 рублёў на тэрмін да сямі гадоў.  На­стаўнікам, якія пражывалі ў вёсцы, пазыка выдзялялася да 1000 рублёў з пагашэннем роўнымі долямі на працягу  дзесяці гадоў,  урачам – да 1200 рублёў на той жа тэрмін. За карыстанне крэдытам браліся працэнты з разліку два працэнты гадавых, а пры  пратэрміноўцы – тры   працэнты гадавых.

Дазвол на будаўніцтва даваўся асобам, якія не мелі жылля або жылі ў абмежаваных умовах, вялікім сем’ям. Зямельныя ўчасткі моглі быць: у горадзе – ад 300 да 600 квадратных метраў (ад 3 да 6 сотак), у сельскай мясцовасці – ад 700 да 1200 (ад 7 да 12 сотак), уключаючы плошчу пад усімі пабудовамі. За самавольнае, без належнага дазволу будаўніцтва ві­на­ватыя  падвяргаліся штрафу да 300 рублёў, а будынак падлягаў зносу самім забудоўшчыкам або за яго кошт.

Падрыхтаваў Мікалай Навумчык.

 

Поделиться:
  • 2
  • 13
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!