У Ляхавецкім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад — сярэдняя школа — новы дырэктар

У Ляха­вецкім ву­чэбна-педа­гагічным  ком­плексе дзіцячы сад- сярэдняя школа – новы кіраўнік. З 12 жніўня ўстанову адукацыі ўзначаліла Таццяна Курдзюк.

Таццяна Паўлаўна нарадзілася ў пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна, закончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна, набыўшы спецыяльнасць “Педагогіка і методыка пачатковага навучання”.

Працоўную дзейнасць пачала ў 1999 годзе настаўнікам пачатковых класаў у Мухавецкай СШ. З лютага 2006 года працуе ва ўстановах адукацыі Маларытчыны. Спачатку шчыравала настаўнікам пачатковых класаў у Олтушскай СШ, затым – у Хмялёўскай базавай школе. Больш чым два гады працавала  ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ма­ларыцкага райвыканкама.

З 2012 года – у Ляхавецкім д/с-СШ. Спачатку была настаўнікам пачатковых класаў. У 2014/2015 навучальным годзе працавала намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце,  з чэрвеня 2015 года да моманту назначэння на пасаду дырэктара – настаўнікам.                                                                         

Мікалай НАВУМЧЫК.

 

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!