Сустрэча з журналістамі

У Кобрыне адбылася сустрэча старшыні аблвыканкама Канстанціна Сумара з журналістамі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Творчыя работнікі ў час экскурсіі па абноўленым да рэспубліканскіх дажынак-2009 Кобрыне наведалі Лядовы палац, аквапарк, гарадскі парк імя Суворава. Затым у Палацы культуры былі падведзены вынікі работы СМІ Брэстчыны за мінулы год па намінацыях штогадовага творчага конкурсу.
Дыпломам аблвыканкама ўзнагароджана і рэдактар раённай газеты “Голас часу” Ніна Свіцюк, якая выйшла пераможцай у намінацыі “Міжнацыянальныя адносіны і міжкультурны дыялог”.
Сустрэча завяршылася прэс-канферэнцыяй, у час якой кіраўнік вобласці адказаў на шматлікія пытанні журналістаў.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.