БУСЕЛ ЗАСТАЎСЯ ДОМА

Усё лета пенсіянер­ка з вёскі Ляхаўцы Праскоўя Варфала­мееўна Мішчук магла назіраць са свайго акна за бусламі, што звілі гняздо непадалёку. На пачатку восені, калі ўсе птушкі адпраўляліся ў цёплыя мясціны, ляхавецкія буслы таксама пакінулі свой дом. Але неўзабаве адна з белых птушак вярнулася і, верагодна, вырашыла зімаваць у нашых мясцінах. На календары лістапад, начная тэмпература паветра падае за мінусавую адзнаку, а прыгажун-бусел усё сядзіць у сваім гняздзе.
— А што будзе, калі выпадзе снег? Цепла­любівая птушка не выжыве, загіне, — з занепакоенасцю гаварыла, тэлефануючы ў рэдакцыю, Праскоўя Варфаламееўна.
Разам з вядучым спецыялістам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алай Мельнікавай на другі дзень пасля тэлефоннага званка з самага ранку адправіліся ў Ляхаўцы. Белую птаху не давялося доўга шукаць. Бусел ціха сядзеў у сваім гняздзе і толькі час ад часу, нібы пазіруючы перад фотакамерай, распраўляў свае крылы. Але паглядзець на бусла – адна справа, а дапамагчы птушцы, якая па нейкай прычыне не змагла адправіцца ў дальнюю дарогу на поўдзень, — зусім іншая. Аб гэтым, як адзначыла Ала Андрэеўна, павінна паклапаціцца створаная пры райвыканкаме спецыяльная камісія па дапамозе жывёлам, што трапілі ў бяду. Увахо­дзяць у гэтую камісію прадстаўнікі многіх раённых службаў: інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, прадпрыемства жыл­лёва-камунальнай гас­падаркі, вэтэрынарнай службы і г.д. Толькі, як правільна арганізаваць дапамогу – пакуль загадка, бо інструкцый, як дзейнічаць у падобнай сітуацыі, няма ні ў адной з зацікаўленых службаў.
Такі прыродны феномен, між іншым, як адзначаюць арнітолагі, даволі не рэдкі. Часцей за ўсё бусел не ляціць на поўдзень з-за таго, што ў яго пашкоджана крыло ці птушка хворая, а можа быць і таму, што бусел стары і слабы і яго не бяруць у чараду. Але, што б ні здарылася, птушку, якая не зможа самастойна пракарміцца зімой, трэба выратаваць.
Дапамагчы ёй, як заўважыла педагог-біёлаг, кіраўнік гуртка “Зялёная школа” раённай гімназіі Ала Чуль, могуць і жыхары вёскі. Бусел, калі ён не зможа сам здабываць ежу, хутчэй за ўсё прыйдзе да людзей. Харчуецца ён дробнымі жывёлінамі, а таму можна падкормліваць гэтую птушку рыбай.
Калі бусел, які з’яўля­ецца для беларусаў сімвалам міру і спакою, застаўся побач з намі, гэта можна расцаніць, як добры знак – значыць усё ў нас будзе добра.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: бусел чакае нашай дапамогі.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

БУСЕЛ ЗАСТАЎСЯ ДОМА: 1 комментарий

  • 26.11.2011 в 3:37 дп
    Permalink

    Алла Сергеевна молодец! У меня в голове те же мысли родились, пока еще не дочитал статьи.

    Если хотите спасти — подождите, пока ослабнет больше и сам придет. А иначе никак. Ну, или попробуйте транквилизатором стрелять. Что? Нету? Ну, тогда читай абзац снова.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.