Інтарэсы людзей як прыярытэт

Калектыў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Маларыцкім раёне ўзначаліў новы кіраўнік – Міхаіл Міхайлавіч Свіцюк.
Анкета “ГЧ”
Прафесійны багаж:
Міхаіл Міхайлавіч нарадзіўся ў в. Печ­кі Маларыцкага раёна. Закончыў Велі­карыцкую сярэднюю школу, з 1978 па 1980 г. служыў у арміі, а ў 1986 г. закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, па спецыяльнасці эканаміст.
Працаваў галоўным эканамістам калгаса імя ХХІІ з’езда КПСС, намеснікам старшыні гэтай гаспадаркі, затым узначальваў Велі­карыцкі сельвыканкам. 12 гадоў прапрацаваў намесні­кам дырэктара Маларыцкага аддзялення Беларусбанка, перад назначэннем на новую пасаду ўзначальваў камерцыйны аддзел СЗАТ “КварцМелПрам”.
Галоўныя якасці любога кіраўніка:
— Гэта, у першую чаргу асабістая прыстойнасць, уменне ства­рыць каманду аднадум­цаў, парадак у кіраўніцтве, уменне выслухаць іншых і пры магчымасці абавязкова ім дапамагчы.
Думкі пасля трох дзён работы:
— Нават у першы дзень змог пераканацца, што калектыў, які мне даверылі ўзначальваць, згуртаваны, кожны ў ім ведае, якія задачы трэба вырашаць, як ведае і асноўныя мэты – абараняць інтарэсы людзей і ўсяляк старацца ім дапамагчы. Таму і далей усе свае намаганні трэба накіроўваць на далейшае ўмацаванне іміджу Белдзяржстраху. А яшчэ працягваць тыя добрыя традыцыі, якія склаліся ў калектыве.
P.S. Міхаілу Міхай­лавічу 52 гады, ён жанаты, мае дваіх дзяцей: сына і дачку.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Маларыцкім раёне Мі­хаіл СВІЦЮК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!