Педагагічны савет Маларытчыны (фотарэпартаж)

Раённая канферэнцыя “Адукацыя Маларытчыны – сфера заці­каў­ленага ўзаемадзеяння  ведамстваў, устаноў, арганізацый”, што адбылася перад пачаткам навучальнага года ў гарадскім Доме культуры, аб’яднала больш за чатырыста прадстаўнікоў педагагічнай грамадскасці Маларытчыны. Яны традыцыйна сабраліся напярэдадні новага навучальнага года, каб разам падвесці вынікі зробленага, абмеркаваць праблемы, што існуюць, пагаварыць аб перспектывах развіцця, вызначыць прыярытэтныя накірункі, паставіць задачы на бліжэйшы час.

Важнасць прафесіі настаўніка пацвярджаецца і тым, якую ўвагу ўдзяляюць яму органы мясцовай улады. У форуме педагогаў Ма­ларытчыны прыняў удзел старшыня райвыканкама Мікалай Шум, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Якубчык, намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Ляшчук, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна Стаціўка. Мерапрыемства дало своеасаблівы старт но­­­ваму навучальнаму году, сумеснай на­пру­жанай працы на­стаўнікаў, вучняў і іх бацькоў.

Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з мерапрыемства

Поделиться:
  • 2
  • 36
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!