Таямніцы творчага працэсу Аліны Ігнацюк (Маларыцкі раён)

Аліна Ігнацюк працуе бібліятэкарам у Да­ра­пеевіцкім д/с-СШ. У вольны час яна любіць вышываць крыжыкам і пісаць карціны. Сёлета падчас жнівеньскай нарады работнікаў сістэмы адукацыі Маларытчыны адбылася першая выстава работ Аліны Аляксандраўны.

Ніколі не думала, што так сур’ёзна захаплюся на­пісаннем карцін, – гаво­рыць Аліна Ігнацюк. – Я час­­та любавалася карцінамі  вядомых мастакоў. Яны выклікалі ў мяне захапленне. Не раз пры гэтым узнікала думка аб тым, як такую пры­гажосць могуць ства­­­­рыць рукі чалавека. Я ўво­гуле, як кажуць, схіляю га­лаву перад творчымі лю­дзьмі. Неяк злавіла сябе на тым, што і я таксама магу пісаць карціны. Гэта была нечаканая і рэвалюцыйная ідэя для мяне. Такая думка спачатку выклікала ўсмешку, але глыбока запала ў душу. Яна мяне ніяк не адпускала. Тры гады таму ўсё ж такі вырашыла паспрабаваць. Першай маёй карцінай стала “Эйфелева башня”. Мне вельмі хацелася пабы­ваць у Парыжы ля гэтага сімвала Францыі. Каб неяк ажыццявіць сваю мару, вырашыла напісаць гэтую архітэктурную славутасць. Тое, што атрымалася, спа­да­балася самой. Узнікла жаданне напісаць яшчэ што-небудзь. За карцінай удзень магу прасядзць да чатырох гадзін. Творчая праца мяне захапляе, пры­носіць задавальненне, зас­пакаенне і радасць.

Аліна Ігнацюк – сама­вучка. Спецыяльнай мас­тацкай адукацыі ў яе ня­ма. Усе таямніцы і са­крэ­­ты твор­чага працэсу спра­ба­вала раскрываць сама. Аліна Аляксандраўна за­кон­чыла Палескі дзяр­жаў­ны ўніверсітэт. На­быў­­­шы спецыяльнасць “Ін­жы­­нер садовапаркавага бу­­даўніцтва”, вярнулася ў род­ную вёску, пазней улад­­кавалася на працу біб­лія­тэкарам.

– Школы мастацтваў у Дарапеевічах не было, –кажа Аліна Аляксандраўна. –Пэўныя веды набыла пад­час вучобы ў ВНУ. Да­кладней, я сама да гэтага імкнулася. Пры жаданні, калі паставіць пэўную мэту, думаю, многага можна да­сягнуць. Адначасова з напісаннем карцін на палатне зай­маюся вышыўкай карцін крыжыкам. Гэта больш кар­патлівая і напружаная праца. Яна таксама па­трабуе ўседлівасці, цяр­пен­ня, уважлівасці і больш за­трачанага часу.

Вышываць крыжыкам Алі­ну навучыла бабуля Антаніна Паўлаўна. Пазней дзяўчына на працягу некалькіх гадоў наведвала школьны гурток “Умелыя ручкі”, які вяла дырэктар установы адукацыі Надзея Бойка.

– Аліна Аляксандраўна, напэўна ёсць у вас творчыя задумы?

– Іх шмат. Хацелася б пабываць на майстар-класе вядомага сучаснага мастака, каб зазірнуць у яго творчую майстэрню. Пры пэўных умовах можна было б арганізаваць пер­санальную выставу на­пісаных і вышытых карцін, напрыклад,  у ГДК. На да­сягнутым нельга спы­няцца, патрэбна многа працаваць, пастаянна ўдасканальваць сваё майстэрства, разві­вац­ца.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 54
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!