«В кругу друзей» Брестчане приехали в Малориту с подарками и устроили праздник для детей

У суботу, 28 верасня, у Маларыце на вуліцы Паркавай, перад уваходам на тэрыторыю яслі-сада № 6 і раённую гімназію, прайшло інклюзіўнае мерапрыемства “У крузе сяброў”. Ініцыятарам і арганізатарам яго правядзення стала сям’я валанцёраў Ганны і Максіма з Брэста пры падтрымцы мотаклуба “Пасека” (г.Брэст) і коннага клуба “Лошадемания” (в.Шчэбрын Брэсцкі раён). Паведамляе газета «Голас часу»

Выхаванцы  з цэнтра  карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, а таксама ўсе дзеці, якія жадалі, маглі прыняць удзел у забаўляльна-гульнявой праграме, падрыхтаваную гасцямі. Дабрачыннае мерапрыемства ўключала фотасесію, віктарыну з прызамі “З якога мультфільма?”, выступленне сабакі-лабрадора Майкла. Запоўніліся прысутным і міні-прадстаўленні з удзелам поні і каня, а таксама магчымасць пасядзець на любых матацыклах. Не давалі сумаваць дзецям роставыя лялькі.

Напрыканцы сустрэчы госці падарылі раённаму цэнтру карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі  посуд, канцэлярскія тавары, настольныя гульні і інш. Акрамя таго, дзесяць выхаванцаў цэнтра атрымалі індывідуальныя падарункі. Закончылася мерапрыемства чаепіццем на свежым паветры.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Прапануем вашай увазе невялікі фотарэпеартаж

 

Поделиться:
  • 22
  • 65
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!