У Маларыцкім раёне больш 1100 дзяцей займаюцца ў раённым цэнтры дадатковай адукацыі

 Не ведаеце, чым заняць дзіця ў вольны час? Не можаце яго адарваць ад экрана тэлевізара, камп’ютара ці мабільнага тэлефона? У такім выпадку вам дакладна неабходна прывесці сына ці дачку ў Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, які знаходзіцца ў райцэнтры на вуліцы Піянерскай.

Мы завіталі туды апоўдні. У такі час у раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі пануе нязвыклая цішыня. І толькі педагогі ў чаканні дзяцей робяць апошнія штрышкі да пачатку правядзення заняткаў, каб яны прайшлі запамінальна і з максімальнай карысцю. Пасля абеду ўстанова хут­ка ажывае, напаўняецца дзіцячымі галасамі. Спачатку яе парог пераступаюць вучні пачатковых класаў, а затым – больш старэйшыя. 

— Нам ёсць што прапанаваць дзецям, —  гаворыць дырэктар Ала Шабогіна. – Выбар  вялікі. У гэтым навучальным го­дзе заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах наведвае больш за 1100 дзяцей ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў. З імі займаюцца 54 педагогі. Калі ў агульнаадукацыйных навучальных установах усе вучні абавязкова вывучаюць аднолькавыя прадметы, то ў нас ёсць права выбару. Кожны выбірае толькі тое,  што яго цікавіць,  у чым ён хацеў бы ўдасканаліцца, набыць пэўныя веды, уменні, навыкі. Для задавальнення зацікаўленасцей дзяцей, іх густаў мы працуем па сямі асноўных профілях: дэкаратыўна-прыкладным, мастацкім, экалагічным, тэх­нічным, культурна-забаў­ляльным, прырода-матэматычным і сацыяльна-педага­гічным (школа бяспекі). Для дзяцей дзейнічаюць такія аб’яднанні па інтарэсах, як “Шахматы”, “Эстрадны танец”, “Журналістыка”, “Захапляльнае маляванне”, “Робататэхніка”, “Інтэлектуальны клуб “Што? Дзе? Калі?”, “Фальклор­ны”, “Харэаграфічны”, “Тэатраль­ны”… У нас таксама арга­нізаваны заняткі па прагра­маванні, канструяванні, тэх­нічнай творчасці, роба­татэх­ніцы.

– А вясковыя вучні не абдзелены вашай увагай?  — цікаўлюся ў кіраўніка ўстановы.

– Не. На базе 11 сельскіх навучальных устаноў ад нашага цэнтра таксама дзейнічаюць аб’яднанні па інтарэсах розных накірункаў. Не абмінулі ўвагай нашы спецыялісты і дашкольнікаў. На базе я/с №№ 1, 3, 5 і 6 райцэнра праводзяцца заняткі аб’яднанняў па інтарэсах. Уся наша работа скіравана на раскрыццё таленту кожнага дзіцяці. Яна дапамагае вызначыцца з будучай прафесіяй, спрыяе ўсебаковаму развіццю. Пераканана, што нашы заняткі таксама спрыяюць фарміраванню светапогляду, станаўленню асобы. Яны гарманізуюць дзіця, выхоўваюць яго,  робяць больш прыгожым унутрана, надаюць упэўненасці і самастойнасці ў бурлівым жыцці.

— Ала Мікалаеўна, а раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з года ў год прапаноўвае дзецям наведваць  адны і тыя ж  аб’яднанні па інтарэсах?

— Не. Мы намагаемся ісці ў нагу з часам. Для гэтага  вывучаем запыты  дзяцей,  а таксама іх бацькоў. Кожны год імкнемся прапанаваць дзецям нешта новае. Спрабуем,  эксперыментуем. Напрыклад, з гэтага навучальнага года ў нас з’явіліся новыя гурткі: “Саломапляценне”, “Чароўны свет арыгамі”, “Медыядызайн”, “Хор”, “Творчы калейдаскоп” (літаратура і дэкаратыўна-прыкладная творчасць), “Займальныя па­сядзелкі” (матэмытыка і дэ­каратыўна-прыкладная твор­часць). Не абышлі ўва­гай і дзяцей дашкольнага ўзросту. Для іх адкрылі аб’яднанне па інтарэсах “Рече­цветик” (развіццё вуснага маналагічнага маўлення).

 Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 19
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!