У нядзельнай школе за парты села 137 вучняў (Маларыта)

 

У Нядзельнай школе пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта пачаліся заняткі. У новым навучальным годзе за парты села 137 вучняў ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў.

Адукацыйны працэс у сямі гру­пах ажыццяўляюць вопытныя і спрактыкаваныя педагогі: Галіна Пажыдаева, Людміла Калеснікава, Юлія Сіжук, Святлана Богуш, Тамара Тарноўская, Алена Пракапук і Ірына Андрайчук. Заняткі праводзяцца ў нядзелю пасля заканчэння поз­няй  бажэственнай літургіі. У гру­пе першага года навучання, на­прыклад, цяпер займаецца 22 ч­алавекі. Прыём заяў у гэтую групу яшчэ працягваецца. Між іншым,  у 2018/2019 навучальным годзе школу наведваў 131 чалавек, у 2017/2018 – 145 чалавек.

– Мэта заняткаў у Нядзельнай школе – не толькі дапамагчы вуч­­ням адчуць прысутнасць Уся­­­­вышняга на кожным кроку ў на­шым штодзённым жыцці, але і навучыцца быць добрымі, спа­­гадлівымі, міласэрнымі, сар­дэчнымі, праяўляць любоў да таго, хто знаходзіцца побач, пры­­ходзіць на дапамогу ва ўсіх жыц­цёвых сітуацыях, – гаворыць настаўніца школы Ірына Андрайчук. – Нядзельная школа не толькі са­дзейнічае атрыманню ведаў аб пра­васлаўі, але і  паказвае прыклад хрысціянскага жыцця. Падчас за­няткаў, якія садзейнічаюць ма­ральна-духоўнаму, творчаму і патрыятычнаму выхаванню дзя­цей,  адбываецца таксама і фар­міраванне душы хрысціяніна.

Нядзельныя школы таксама ад­чынены пры ўсіх праваслаўных храмах Маларыцкага благачыння.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!