Тэнісны аматарскі турнір правялі ў Маларыце

 

На кортах спе­цыя­лізаванай дзіцяча-юнацкай школы алім­пійскага рэзер­ву Маларыцкага раёна нядаўна прай­шоў пяты адкры­ты ама­тарскі турнір па тэ­нісе. Ініцыятарам і ар­ганізатарам правядзення традыцыйнага спа­бор­ніцт­ва, як і ў мінулыя га­ды, стаў інструктар па тэ­нісе Мі­калай Струнец. Турнір праводзіцца ў гонар  былога настаўніка фізічнай культуры і зда­роўя Анатоля Крысіна.

– Адна з мэт нашага спа­бор­ніцтва – папулярызацыя вялікага тэнісу ў горадзе і раёне,  далучэнне да здаровага ладу жыцця як мага большай колькасці людзей, – гаворыць Мікалай Яфі­мавіч. – У Маларыце ўжо склалася пэўная традыцыя правядзення  турніраў па гэтым відзе спорту. Штогод мы праводзім спаборніцтвы па вялікім тэнісе, напрыклад, 9 мая – у гонар Дня Перамогі, 3 ліпеня – у  гонар Дня Не­залежнасці Рэспублікі Бе­ларусь, напярэдадні Дня настаўніка – турнір у гонар Анатоля Крысіна. На жаль, пазма­гацца сіламі на тэнісныя корты выходзяць кожны раз практычна адны і тыя ж  самыя аматары тэні-су Маларыты.

За званне пераможцы пятага адкрытага аматарскага турніру па вялікім тэнісе на корты выйшла пазмагацца пяць пар тэнісістаў-аматараў. Ва ўпартай барацьбе ў фінал прабіліся Віктар Глінскі і Іван Выбарнаў, Сяргей Сацюк і Пётр Мурашка. Першая пара тэнісістаў і стала пераможцам сёлетняга спаборніцтва.

Лепшым іграком тэніс­нага тур­ніру прызнаны ма­ла­рытчанін Валерый Са­вас­ціёнак.

             Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 20
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!