Маларыта: фотападарожжа ў прасторы і часе

Да Дня горада быў прымеркаваны пачатак праекта “Фотападарожжа ў прасторы і часе”, прысвечанага 80-годдзю Маларытчыны. Сёння мы працягваем фотападарожжа ў мінулае і зноў прапаноўваем чытачам параўнаць тое, што было, з тым, што ёсць.

Жыццё сучаснай Ма­­ларыты цяпер ніяк нель­га ўявіць без чыгуначнага вакзала. Ён разам з аўтавакзалам ства­рае агульны транспартны вузел і з’яўляецца са­праўднымі варотамі ў горад.

З гістарычных даку­мен­таў вядома, што 11 чэрвеня 1873 года адкрыта чыгуначная лінія Брэст – Ковель для пасажырскага і таварнага руху. У 1878 (па іншых звестках у 1879) годзе было закончана будаўніцтва чыгункі Брэст – Ковель, распачатай у 1877 годзе. Яна была пабудавана з мэтай перавозкі войскаў праз Кіеў да паўднёвых межаў Расійскай імперыі. У 1905 годзе ў Маларыце быў пабудаваны першы будынак чыгуначнага вакзала, у 1996 г. з’явіўся новы, а стары быў знесены. Тут была ўсталявана аўтаматыка, сучасны пульт дзяжурнага, спецыяльны тэлефон для сувязі па ўсёй лініі цягнікоў… У 2001 годзе будынак вакзала быў рэканструяваны. У ім з’явіўся двухскатны дах.

На другім фотаздымку будынак, якога цяпер ужо няма ў Маларыце. Гэта жылы дом на скрыжаванні вуліц Савецкая і Несенюка. Ён быў пабудаваны яўрэем Кісялём, адным з самых забяспечаных жыхароў Маларыты. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў гэтым будынку размяшчалася нямецкае гестапа, пасля яе заканчэння – РК КПБ, некаторы час – рэдакцыя раённай газеты, пасля  – раённая паліклініка.  У 2009 годзе жылы дом быў знесены.

У 2017 годзе на пе­расячэнні вуліц Савецкая і Несенюка  пасля правядзення XIV абласнога пленэру разьбяроў манументальнай скульптуры быў разбіты  сквер “Суквецце культур” у гонар міжнацыянальнага супрацоўніцтва і яднання народаў Беларусі. Яго ўпрыгожылі сем драўляных скульптур (чатыры жаночыя і тры мужчынскія) з ду­бу. Былі выкладзены тра­туарнай пліткай да­рожкі,  пракладзены не­абходныя камуніка-цыі, з’явіліся лаўкі для адпачынку,  ліхтары,  падвесная клумба,  урны для смецця.

Як бачым, Маларыта нічога не згубіла ад таго, што не стала двух будынкаў мінулага. Ад іх знікнення горад не страціў сваёй пры­ваб­­насці, а набыў яе, па­прыгажэў.

Мікалай Навумчык.

Чытаць і глядзець па тэме:

Фотападарожжа ў прасторы і часе 1

 

Поделиться:
  •  
  • 22
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий