ФК «Дынама-Маларыта» выйграла з буйным лікам у ФСК «Крэчэт»

У мінулыя выхадныя прайшлі гульні адной чацвёртай фіналу чэмпіянату Брэсцкай вобласці па футболе сярод аматарскіх мужчынскіх каманд. У лік мацнейшых прабілася і каманда “Футбольны клуб «Дынама-Маларыта»”, якая ў Заходняй зоне заняла другое месца.

Нашы футбалісты сустракаліся на выездзе з камандай “ФСК «Крэчат»” (г.Бяроза), якая па выніках другога круга чэмпіянату Брэсцкай вобласці па футболе сярод аматараў ва Усходняй зоне заняла трэцяе месца.

Футбольная каманда маларытчан паказала добрую гульню. Матч закончыўся з лікам 3:0 на карысць ФК “Дынама-Маларыта”. Першым быў аўтагол у вароты сапернікаў. Наступны гол у вароты бярозаўскіх футбалістаў забіў з пенальці Павел Струнец, трэці – Аляксандр Галавач. 

У наступныя выхадныя ў адной чацвёртай фіналу чэмпіянату каманда “Футбольны клуб «Дынама-Маларыта»” правядзе яшчэ адну гульню з камандай “ФСК «Крэчат»”. Па выніках дзвюх гульняў адна з каманд  выйдзе ў адну другую фіналу чэмпіянату, дзе сустрэнецца з мацнейшай  камандай  іншай падгрупы: “ААТ «Новая Прыпяць»” (Альшаны) ці “ААТ «Камароўка»” (Тамашоўка).

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 9
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!