У Маларыце пройдзе абласны тур Рэспубліканскага фестываля «Суквецце культур»
19 кастрычніка 2019 года ў гарадскім Доме культуры г. Маларыты адбудзецца абласны тур XIII Рэспубліканскага фестываля нацыянальных культур “Суквецце культур”.
Як праходзіў у Маларыце фэст «Суквецце культур» у 2017 годзе глядзець тут
На свята з усіх куточкаў Брэсцкай вобласці з’едуцца танцоры,спевакі і музыканты, якія будуць прадстаўляць культуру розных нацыянальнасцей: польскую, армянскую, таджыкскую,кабардзіна-балкарскую, яўрэйскую, туркменскую, украінскую, рускую і інш.
З 12.30 да 14.45 на прыступках Дома культуры адбудзецца выступленне народнага вакальнага ансамбля “Явар ды каліна” Пінскага раёна;
З 12.00 да 14.30 адбудзецца адкрыццё выставы народнай творчасці і свята нацыянальных кухань, дзе можна будзе паспрабаваць стравы розных нацыянальнасцей, пагля-дзець на хараство, зробленае рукамі майстроў.
З 14.00 да 15.30 у вялікай зале Дома культуры адбудзецца заключны канцэрт абласнога тура фестывалю з удзелам выканаўцаў з Баранавіч, Пінска, Кобрына, Століна, Ляхавіч, г.Брэста і інш. Ад нашага раёна ў канцэрце прымуць удзел: вакальны ансамбль “Акалада”, салісты Вікторыя Ляўчук і Аляксей Пішчык (ГДК), якія прадставяць украінскую культуру, Крысціна Джаванян (Радзежскі СДК)-армянскую культуру.
Запрашаем усіх жадаючых на свята музыкі, песні і танца. Прыходзьце і вы не пашкадуеце.
Лідзія Ківачук, дырэктар метадычнага цэнтра, член аргкамітэта фестывалю.