Афанасьеўскі праваслаўны турнір прайшоў у Маларыце

На базе раённай гімназіі нядаўна прайшоў адборачны этап праваслаўнага “Афанасьеўскага інтэлектуальнага турніру” сярод вучняў нядзельных школ благачыння. На гэты раз у ім прыняло ўдзел шэсць каманд: “Ільвы”, “Джэнтльмены ўдачы”, “Ніка”, “Вікторыя” (усе з раённай гімназіі, трэнер Леанід Лук’янчук), “Добрыя сэрцы” (СШ №2, трэнер Тамара Тарноўская), “Дабравест” (СШ №1, трэнер Людміла Андраюк).

Інтэлектуальнае спаборніцтва правёў кандыдат багаслоўскіх навук, настаяцель храма  свяціцеля Мікалая Цудатворцы г. Маларыта, протаіерэй Віктар Паляціла. Адборачны этап складаўся з трох тураў. Першы з іх (дзесяць пытанняў) быў прысвечаны прападобнаму Афанасію, ігумену Брэсцкаму,  другі (дзесяць пы­тан­няў) – свяшчэннамучаніку, архідыякану Нікіфару Кантакузену, трэці (дванаццаць пытанняў) – Полацкаму сабору 1839 года. На абмеркаванне кожнага пытання камандам адводзілася адна хвіліна.

Пераможцам сёлетняга  інтэ­лек­туальнага праваслаўнага спа­борніцтва, як і ў мінулым годзе, стала каманда “Добрыя сэрцы”. На адзін бал ад лідараў адстала каманда “Джэнтльмены ўдачы”. На трэцяй прыступцы замацаваліся знаўцы з “Вікторыі”.Хутка зборная каманда Маларыцкага благачыння будзе ўдзельнічаць у епархіяльным этапе ІІІ права­слаўнага “Афанась­еўскага інтэлектуаль­нага тур­ніру”.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 13
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!