ФК «Дынама-Маларыта» у 1/2 фіналу чэмпіянату Брэстчыны па футболе

У мінулыя выхадныя прайшлі другія гульні адной чацвёртай фіналу чэмпіянату Брэсцкай вобласці па футболе сярод аматарскіх каманд.

Нашы футбалісты 20 кастрычніка сустракаліся на выездзе з камандай “ФСК «Крэчат»” (г.Бяроза). Футбольная каманда “Футбольны клуб «Дынама-Маларыта»” (трэнер Аляксандр Хамічук), паказала добрую гульню. Матч закончыўся ўнічыю з лікам 1:1. Гол у вароты сапернікаў на 80 хвіліне забіў Андрэй Шалудзько. Нагадаем,  што першую гульню 1/4 фіналу маларытчане выйгралі ў каманды «ФСК «Крэчат» з лікам 3:0 . Па выніках дзвюх гульняў наша каманда ўвайшла ў чацвёрку мацнейшых аматарскіх каманд Брэстчыны.

У адной другой чэмпіянату Брэсцкай вобласці каманда “Футбольны клуб «Дынама-Маларыта»” сустрэнецца з камандай “ААТ «Новая Прыпяць»” (Альшаны).

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!