У Маларыцкім раёне падчас акцыі «Чысты лес» сабралі 13 кубаметраў бытавога смецця

19 каст­рычніка ў краіне прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя “Чысты лес”. 

У “Чыстым лесе” сёлета актыўны ўдзел прынялі вучні сярэдніх школ № 1 і 2 райцэнтра, Мельніцкай БШ, Хаціслаўскай  і Чарнянскай СШ, прад­стаўнікі грамадскага аб’яднання “БРСМ”, раённай інспекцыі прырод­ных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённай інспекцыі “Энер­ганагляд”, работнікі дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”.

Парадак добраахвотнікі наводзілі ў ляс­ным масіве, у месцах адпачын­ку, вакол населеных пунктаў. Сіламі ўдзельнікаў сёлетняй акцыі “Чысты лес” сабрана і вывезена 13 ку­ба­ме­траў бытавога смецця. 

Поделиться:
  •  
  • 13
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!