Маларытчане прывезлі з Мінску букет з “Крыштальных васількоў”

У Мінску прайшоў IV міжнародны конкурс мастацтваў “Крыштальны васілёк”.  Маларытчыну на гэтым прэстыжным  творчым спаборніцтве ў чарговы раз прадстаўлялі  выхаванцы вакальнай студыі “Music boom” (кіраўнік Вікторыя Ляўчук). Сваім  талентам маларытчане здзівілі прафесійнае журы. Скарбонка іх дасягненняў папоўнілася новымі заслужанымі ўзнагародамі.

Міхаіл Галоўчык (7 гадоў) у намінацыі “Эстрадны вакал. Сола” ўзнагароджаны дыпломам другой ступені. Поспех спадарожнічаў і Арсенію Галоўчыку (10 гадоў), які ў намінацыі “Эстрадны вакал. Сола” адзначаны дыпломам лаўрэата трэцяй ступені. Яркім стала і выступленне дуэтам братоў Міхаіла і Арсенія Галоўчыкаў, якое ім прынесла дыплом другой ступені.

Не засталіся без узнагарод і іншыя маларытчане – удзельнікі міжнароднага конкурсу. Аляксандра Васільева (11 гадоў)  і Марына Караткевіч (11 гадоў) у намінацыі “Эстрадны вакал. Сола” за сваё выступленне ўзнагароджаны дыпломам першай ступені, Ганна Церашчук (11 гадоў) і Яўгенія Грыневіч (8 гадоў) — дыпломамі другой ступені, Анастасія Алесік (13 гадоў) — дыпломам лаўрэата трэцяй ступені, Лізавета Бурда (13 гадоў) і Марыя Ефлакова (9 гадоў) – дыпломам трэцяй ступені.

— Міжнародны конкурс мастацтваў “Крыштальны васілёк”, як і любое іншае творчае спаборніцтва, – гэта найперш магчымасць не проста пазмагацца  за галоўную ўзнагароду, але і прадэманстраваць сваё майстэрства, манеру выканання, пераняць вопыт іншых і атрымаць задавальненне ад выступлення, – гаворыць Вікторыя Ляўчук. – Перамогі ў конкурсах нашым студыйцам  надаюць надзею на далейшае пакарэнне песенных вяршынь, жаданне адшліфоўваць сваё майстэрства.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  • 11
  • 31
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!