У школах вызначылі самых фінансава граматных вучняў (Маларыцкі раён)

З мэтай папулярызацыі ведаў у вобласці фінансаў, фарміравання ў вучяў практычных навыкаў для планавання бюджэту і накапленняў, развіцця фінансавай культуры  і  новых форм прафарыентацыйнай работы Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам адукацыі штогод праводзяць алімпіяду па фінансавай граматнасці.

Нядаўна на базе СШ №1 прайшоў другі (раённы) этап  рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці. Свае ве­ды дэманстравала 42 вуч­ні 10 і 11 класаў з шаснаццаці ўстаноў адукацыі раёна. Каб перамагчы ў алімпіядзе, неабходна было даць правільныя адказы на прапанаванае 31 пытанне. Па выніках інтэ­лектуальнага спа­борніцтва першае месца заняла вучаніца 10 “Б” класа раённай гімназіі Сафія Кобак. На другім выніковым месцы апынуўся вучань 10 класа Ляхавецкага д/с-СШ Васіль Бурштын, на трэцім – дзесяцікласнік СШ №1 Дзмітрый Самасюк.

Хутка Сафія Кобак і Васіль Бурштын будуць абараняць гонар Маларытчыны на абласным этапе алімпіяды. Пажадаем ім поспехаў!

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  • 1
  • 18
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!