У Маларыце пасадзілі дрэвы ў слове “Любовь”

Вясною 2018 года сямейная пара Ірыны і Яўгенія Гурбы з в. Дубічна выступіла з ініцыятывай у гарадскім парку бліз ракі Рыта высадзіць алею дрэў. Іх падтрымаў Маларыцкі райвыканкам.  Да рэалізацыі  задуманага далучылася яшчэ адна сямейная пара – Святланы Дацык-Калішок і Аляксандра Калішок. Пасадкай саджанцаў сасны і кедра заняліся прадстаўнікі Маларыцкага лясгаса, спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна, а таксама вучні раённай гімназіі.

Прайшоў час. Некаторыя  са-д­жанцы, на жаль, не прыжыліся. Днямі  вучні 5 “А”, 5 “В”, 5 “Г”, 6 “Б”, 6 “В” і 9 “Б”, іх настаўнікі на­­ведаліся ў гарадскі парк і пасадзілі маладзенькія дрэўцы на месцы тых, што не прыжыліся. 

 

– Для гэтай мэты ў Маларыцкім лясгасе было набыта трыста са-д­жанцаў елкі, – гаворыць Яўген Гурба. – Адна частка іх была па­саджана, другая – змешчана ў  часовы гадавальнік. Адтуль елачкі мы будзем браць тады, калі ўзнікне неабходнасць замены тых, якія не прыжыліся.      

Асаблівасць алеі ў гарадскім парку ў тым, што пасаджаныя дрэвы па разбіўцы ўтвараюць слова “Любовь”. Яно сімвалізуе любоў да сваёй радзімы, таго куточка, дзе чалавек нарадзіўся і вырас.

 –  Калі дрэвы ўбяруцца ў сілу, то гэта будзе найпрыгажэйшы куточак у гарадскім парку, куды захочацца прыйсці і адпачыць ў любы час года, –   перакананы Яўген Гурба.

Пры жаданні таксама мож­на закласці яшчэ не ад­­ну алею ў райцэнтры з рознымі пра­пісанымі сло­вамі. Напрыклад, гэта можа быць “Радзіма. Мір. Сям’я. Ма­ла­рыта”. Было б толькі жаданне і ініцыятары  для яго ажыццяўлення.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 11
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!