Маларытчане прымаюць удзел у міжнародным конкурсе

Завершаны прыём малюнкаў для ўдзелу у міжнародным конкурсе  дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету”, які традыцыйна праводзіцца ў трох узроставых групах: да 8 гадоў, 9-12 гадоў, 13-17 гадоў. Сёлета творчыя работы прымаліся на тэму “Вялікая Перамога:  спадчына і нашчадкі”.

Свае малюнкі  для ўдзелу ў конкурсе прадставілі вучні нядзельных школ благачыння і Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў. Лепшыя работы юных  мастакоў Маларытчыны прымуць удзел у епархіяльным  этапе творчага спаборніцтва. У пачатку лістапада епархіяльная камісія адбярэ лепшыя малюнкі  і накіруе іх у Маскву для ўдзелу ў міжнародным этапе конкурсу. Яго пераможцы будуць узнагаро-джаны падчас правядзення XXVIII  міжнародных Калядных  адукацыйных  чытанняў, якія пройдуць у студзені 2020 года.

Некаторыя работы удзельнікаў конкурсу

Поделиться:
  •  
  • 6
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!