Заготовка сырья на Малоритском КОСКе (Малорита)

На Маларыцкім кансерваагародніна­су­шыль­ным камбінаце працягваецца сезон нарыхтовак сыравіннай прадукцыі. Цяпер у засекі “засыпаюцца” яблыкі, на чарзе – гарбузы, морква…

– Камбінат актыўна нарыхтоўвае экалагічна чыстую са­давіну і гародніну для яе далейшай пера­пра­­цоўкі, – гаворыць начальнік аддзела мар­­­­кетынгу,  рэалізацыі і знеш­­­не­э­канамічных су­­вя­зей прадпрыемства Інэса Іванова.  – Для ўласных патрэб  ужо нарыхтаваны ў неабходнай колькасці,  напрыклад,  чарніцы,  віш­ні,  клубніцы,  маліны. 

Найбольшым попы­там карыстаецца асар­­­тымент прадукцыі з грушы, персіка і чар­нас­ліву, таму гэтай сы­­­равіны нарыхтава­на па 300-400 тон кож­­нага віду. Цяпер чар­га за яблыкамі. Між ін­шым, іх нарыхтавана ўжо больш за дзве тысячы тон. Таксама плануецца нарыхтаваць семдзясят тон гарбуза і больш за чатырыста тон  морквы. 

Прадукцыя  ААТ “Ма­ла­рыцкі кан­сервава­гароднінасушыльны кам­бінат” запатраба­вана на рынку. І на айчынным, і на за­межным. Сорак пра­цэн­таў ад агульнай коль­касці выпускаемай пра­дукцыі прадпрыемства экс­партуе ў Расію і Украіну.

– Ця­пер накіроўваем партнёрам амаль трыццаць най­менняў  сваёй пра­дук­цыі, – кажа Інэса Анатольеўна. – На­пры­клад, на Украіну яна пастаўляецца пад ган­д­лёвымі маркамі “Тап­тышка” і “Малят­ко”, у Расію – пад улас­нымі ганд­лёвымі маркамі “Тап­тышка” і “Самбери”, а таксама пад гандлёвымі маркамі партнёраў – “Избёнка”, “ВкусВил”, “Стелмас”, “Бенатура” і інш.

– Немалая ўвага на­даец­ца на прадпрыемстве і асартыменту прадукцыі, які пастаянна абнаўляецца, – гаворыць начальнік тэх­налагічнага аддзела камбіната Валянціна Грыгарук. – Новы на­кі­рунак у пашырэнні асар­тыменту – дзіця­чае харчаванне з да­баўленнем злакаў, якія з’яў­ляюцца  найбольш карыснымі для дзіцячай стрававальнай сістэмы. Яны маюць высокую харчовую і энергетычную каш­тоўнасць. Карысць злакаў – у большай колькасці вугляводаў. Яны ба­­гатыя пра­тэі­нам, ві­­тамінамі і мік­раэлементамі. Спа­­­лу­чэнне садавіны і га­­родніны забяспечвае высокую харчовую і энергетычную каштоўнасць пюрэ.

На першым этапе вы­­значаны два ві­ды прадукцыі з гэтай лінейкі: пюрэ з яблыкаў з аўсянымі крупамі, а таксама пюрэ з яблыкаў, ба­нанаў з аўсянымі і грэцкімі крупамі. Да канца гэтага года бу­дзе наладжаны выпуск яшчэ двух відаў пюрэ:  з персікам, бананам і аўсянай мукой без цукру, а таксама – з грушай, бананам, малінай і аўсянай мукой без цукру для дзяцей  з шасцімесячнага ўзросту.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 26
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!