Кулінарнае шоу юнакоў з ліцэя (Маларыта)

Для першакурснікаў Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, якія пражываюць у інтэрнаце ўстановы адукацыі, вы­хавальнік Ірына Сікорская падрыхтавала і правяла конкурс кулінарнага майстэрства “Крошка-картошка”. У ім прыняло ўдзел сорак юнакоў установы адукацыі.

Спачатку  Ірына Віктараўна расказала пра некаторыя стравы, якія можна прыгатаваць з бульбы,  затым адбыўся прагляд урыўкаў з кулінарных тэлепраграм. З нецярпеннем юнакі чакалі практычнага  этапу мерапрыемства. Згодна з умовамі конкурсу, кожнаму ўдзельніку неабходна было прыгатаваць страву з бульбы за пэўны прамежак часу.

Прадстаўленыя “бульбяныя” работы сапраўды здзівілі журы. Чаго тут толькі не было! Бабка, дранікі са шкваркамі, запяканка,  бульбяны салат і аладкі, смажаная, тушаная і запечаная бульба, каша бульбяная і інш.  Сваю работу кожнаму канкурсанту неабходна было яшчэ і прэзентаваць. Журы прадэгуставала ўсе прадстаўленыя стравы і падвяло вынікі.  Пры гэтым улічваліся  не толькі смакавыя якасці стравы, але і яе арыгінальная задумка, эстэтычнае афармленне… Лепшымі кулінарамі сталі Віталь Чамайла (група 299) і Антон Аўдзееў (група 296). Пераможцы атрымалі торт, астатнія  ўдзельнікі – салодкія прызы.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 10
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!