«Зорны праект» Маларытчане перамаглі ў міжнародным конкурсе тэатральнай творчасці

Выступленні на сорак другім міжнародным інтэрнэт-кон­курсе тэатральнай творчасці, які праводзіў Фонд падтрымкі та­ленавітых дзяцей і моладзі “Зорны праект” (г.Новасібірск, Расія), прынеслі заслужаныя ўзнагароды вучням тэатральнага аддзялення Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў.

На суд прафесійнага журы пад кіраўніцтвам настаўніка Вольгі Краско было прад­стаў­лена сем работ. У намі­на­цыі «Тэатральная творчасць» дыпломамі лаўрэата пер­шай ступені адзначаны дзве работы тэатральнага ка­лектыву “Лесвіца”. Высокую ўзнагароду атрымала літаратурна-му­зыч­ная кам­па­зіцыя па матывах кні­гі Свят­ланы Алексіевіч “У вайны – не жаночае аблічча” і двац­цаціхвілінны ўрывак са спек­такля “Пяць жыццяў” старэйшай групы, які пастаўлены па ма­тывах аповесці Барыса Васільева “ А досвіткі тут ціхія…”.Выніковым стала таксама і яркае выступленне вучняў тэат­ральнага аддзялення  ў на­мінацыі “Мастацкае чытанне”. Дыпломамі лаўрэата першай ступені ўзнагароджана пяць удзельнікаў творчага спа­борніцтва. Гэта – Лізавета Патапчук, Карына Алесік, Ар­сеній Крэнь,  Вераніка Крэйдзіч і Данііл Шульга.  

–Да ўдзелу ў міжнародным інтэрнэт-конкурсе тэатральнай творчасці мы рыхтаваліся странна, – гаворыць Вольга Васільеўна. – Затым адрэпеціраваныя нумары былі зняты на відэа, пасля конкурсныя відэаролікі былі накіраваны на разгляд журы. Мы не спыняемся на дасягнутым. Удзел у міжнародным конкурсе, безумоўна, даў нам не толькі пэўны “сцэнічны” вопыт, але  і шмат  новых ідэй і задумак. Цяпер на занятках з дзецьмі паступова працуем над іх рэалізацыяй.

Мікалай Навумчык.

Поделиться:
  •  
  • 19
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!