«Наша зорачка» Перамога Соф’і Міранюк (Маларыта)

У Палацы  дзяцей і моладзі “Золак” (г.Мінск) прайшоў міжнародны конкурс-фестываль “Сустрэчы-2019”. У творчым спаборніцтве прыняла ўдзел вучаніца інструментальнага аддзялення Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў Соф’я Міранюк (настаўнік Маргарыта Рэянтовіч). Яна на суд журы прадставіла кампазіцыю “Дамашні планетарый” беларускага аўтара Аліны Безянсон. Конкурснае выступленне Соф’і на фартэпіяна стала ўдалым. У намінацыі “Інструментальная музыка” (сола) ва ўзроставай катэгорыі 9-13  гадоў яна ўзнагароджана дыпломам першай ступені за віртуозную ігру.

Соф’я Міранюк вучыцца ў 5 “А” класе раённай гім­­назіі. Яна на дзевяць і дзесяць закончыла першую чвэрць. Выдатныя поспехі ў дзяўчынкі і ў дзіцячай школе мастацтваў. Соф’я любіць чытаць, захапляецца матэма­тыкай і гісторыяй,  шмат воль­нага часу праводзіць за фартэпіяна. У яе шмат розных планаў на будучыню.

–Напрыклад, – гаворыць Соф’я Міранюк, – хацелася б набыць вышэйшую музычную адукацыю, стаць прафесійным піяністам, іграць у вядомым сталічным аркестры, ездзіць на гастролі.

Між іншым,  заваяваны дыплом першай ступені на “Суст­рэчы-2019” – не першая высокая ўзнагарода Соф’і за выступленне на рэс­публіканскіх і міжнародных творчых спаборніцтвах. У скар­бонцы дасягненняў дзяў­чынкі ўжо некалькі  ўзна­гарод вышэйшай пробы з такіх конкурсаў і фестываляў.

Мікалай Навумчык.

Поделиться:
  • 6
  • 33
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!