Рэдкая прафесія Алены Шаўрук (Маларыцкі раён)

Ёсць шмат розных прафесій. І кожная з іх па-свойму з’яўляецца важнай і неабходнай. Як, напрыклад, бланшыроўшчык. Дзе ёсць такая рэдкая прафесія ў Маларыце? У штаце кансервавагароднінасушыльнага камбіната цяпер працуе некалькі бланшыроўшчыкаў. Сярод іх – Алена Шаўрук.

–У тэхналагічным ланцугу важнае месца займае  бланшыроўка сы­равіны, – гаворыць Алена Аляксееўна. – Менавіта ад гэтага ў далейшым залежыць якасць прадукцыі, якая вы­пускаецца. А яна павінна быць стабільна высокай, тым больш што ас­ноў­нымі спажыўцамі з’яў­ляюцца дзеці. Мы працуем для таго, каб у рацыён сучасных немаўлят траплялі ка­рысныя і экалагічна чыстыя пюрэ і сокі, на­прыклад, з яблыкаў, морквы, гарбуза, ка­бач­ка, клубнiц, парэчак, малiны, слiвы.  У мае абавязкі ўваходзіць вя­дзенне працэсу раз­варвання сыравіны для размякчэння яго тканак перад пра­ці­раннем са­давіны, га­родніны, ягад, вы­значэнне арга­налеп­тычнай  гатоўнасці блан­шыраваных пра­дуктаў і інш.

Алена Шаўрук на прад­прыемстве працуе ўжо дваццаць два гады. Пасля заканчэння СШ №1 Маларыты яна ву­чылася ў Кобрынскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 153. Затым выйшла замуж, а пасля дэкрэтнага ад­пачынку ўладкавалася рабочай на Маларыцкі кансервавагародніна-сушыльны камбінат. У 2001 годзе жанчына пе­раведзена на пасаду бланшыроўшчыка. З таго часу так ім і працуе.

Адміністрацыя кам­бі­ната Алену Аляксееўну ха­рактарызуе як во­пыт­нага і адказнага спе­цыяліста, які доб­ра­су­м­ленна і старанна вы­кон­вае свае абавязкі.

–Калі праца прыносіць задавальненне і ра­дасць, то шкадаваць аб вы­бранай жыццёвай да­розе не даводзіцца,  – кажа Алена Шаў­рук. – Бо ў такім выпадку працуеш з ахвотаю, жаданнем і ад душы. На працу сапраўды іду як на свята. Я рада, што лёс звёў мяне з тымі людзьмі, якія працуюць разам са мной у змене № 3. Калектыў у нас добры, дружны, згуртаваны. Людзі ў ім цікавыя, сумленныя, якія заў­сёды дапамогуць, пад­кажуць.

 Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  • 2
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!